Пінск-2008
Чым вам запомнілася гэтая алімпіяда? Дзелімся ўражаннямі.
Дзесяць рэчаў, якія запомніліся асабіста мне:
1) Безумоўна, 100 тэм ад Куліковіча пакінулі яшчэ якое ўражанне)))
2) Дзядзька, які вучыў нас спяваць гімн алімпіяды па сто разоў
3) Тое, што ўся мая каманда ў дзень вуснага выказвання паехала пасля абеду на экскурсію, а я сядзела ўдваіх з дзяўчынай і чакала сваёй бясконцай чаргі
4) Вясёлыя і клёвыя візітоўкі каманд
5) Як мы ў дзікі холад хадзілі па Пінску, а потым нагла збеглі ад свайго гіда
6) Дружныя спевы алімпіёнікаў
7) Працэс напісання лінгвістычнага (Куліковіч прапануе цукеркі, калі не памыляюся, Сцёпа, заказаў у яго какьяку і г.д. а я прапанавала не пісаць наогул нічога, калі за кожную памылку здамаюцца балы.
8) Кубкі кавы ў ноч перад вусным выказваннем, ды і наогул вечары каманды з гарбаткай, калі ўсе дзеля семлення гартаюць свае канспекты, але ніхто нічога ўжо не разумее і не запамінае.
9) Як гавораць пінчукі. Самае смешнае, калі мы звярнуліся ды мужчыны, каб даведацца, дзе крама, ён зыпытаўся ў нас: “А вы з Магадана?”
10) Калі я хацела распавядаць пра Архітэктуру, Воля з нашай каманды пра Скарыну, у выніку мы распавядалі нейкае шаленства а апошні хлопец Жэня выцягнуў білет, у якім першая тэма была архітэктура, другая Скарына )))
больш за ўсё запомніліся спевы пад гітарку ўсёй камандай=))) ^__^
Ха! А як жа галубцы? Я лічу, што іх немагчыма забыць!.. А яшчэ Святкаванне Дня народзін!
яшчэ як Андрэй заснуў у аўтобусе і потым зваліўся на павароце=)))
*шкада я гэтага не бачыў :'( =)))))
Запомніліся:
1. Доўгія гадзіны падрыхтоўкі (дакладней, сам факт іх наяўнасці), з якіх нічога не спатрэбілася.
2. Гітара...
3. Першае святкаванне ўжо не памятаю чаго за зачыненымі дзвярыма з прыхаванымі сродкамі ўзвесялення.
4. Нумаркі на вуснае выказванне, якія кудысьці зніклі падчас раздачы.
5. Зарадка мабільнікаў - седзячы пад разеткай у калідоры.
6. Смех Алесі Гіль - ну вось запомніўся!
7. Нейкае тармазнутае развітанне.
8. 1-га красавіка - зусім не тармазнутае вітанне.
Бліна, усё ўжо ўзгадалі! А мой шчаслівы трэці нумар дагэтуль на бачным месцы, пад лямпай ляжыць!
Яшчэ вось запомніліся файныя стэнды-плакаты для дзяцей з парушэннямі слыху
ну вось атрымлівайце топ…
1. ну традыцыйна – гітарка з камандай. Я і зара калі слухаю Простыя словы ці Маю краіну…нейк такія успаміны)
2. і як ў ногі гулялі, што ў мяне пасля ўсё балела)
3. і жаночая прыбіральня/*даруйце….вада для тех нужд і стойлы)
4. як андрэй паказвал кенгуру хДхДхДхДхД
5. і як мы чакалі сваёй чаргі перад выказваннем.
6. і Сцёпіна адна тэма)
7. і як бясконца спявалі плыві плывыі ладдзя алімпіяяяяяды пад баян)
8. і як на выступленні сяргей падняў шыльдачку алімпіяда дагары нагамі хД хД
калі што яшчэ ўспомню такое прышпільнае. Дапішу=))
2 Тоня Гріщук
Фак мой моск!!!!
Першае святкаванне ўжо не памятаю чаго за зачыненымі дзвярыма з прыхаванымі сродкамі ўзвесялення.
Я пакуль гэта прачыла і зразумела, аб чым гэта, ледзьве не здурнела=))))
2 Настя свабода Ерохо
выбачайце, спадарыня!
я зараз абсалютна і поўнасцю гультайнічаю, таму, каб зусім не здурнець, пішу вось такімі сказамі. Я і гавару такімі ж :)))
хвігасабе=))))))
трэ нам стрэцца, пакуль ты zix' канчаткова не здурнела=))))
яшчэ ў Пінску файны тэатр)) а "Пінская шляхта" там - увогуле нешта неверагоднае=))
а яшчэ ў Пінску холадна=)))
зы: 2 Настя свабода Ерохо: +1)))
*выбачайце за флуд))
а яшчэ там клёвыя цёткі-экскурсаводы )))
1