Літары Ґ і Ї

 

 Вось такая тэма. Ці варта ўвядзеньне гэтых літар?
Наконт літары Ґ (г выбухное), дык некаторыя ўжо ёю карыстаюцца, і нават лічаць неабходнай. І напраўду, у беларускай мове ў запазычаных словах (ганак, гузік, лёгіка, геаграфія і г.д.) літара г абазначае выбухны гук.
А вось пра Ї (йі) - гэта напэўна мой асаблівы бзік. У беларускай, як і ва Ўкраінскай мове, пры вымаўленьні пасьля мяккага знаку й галосных да "і" дадаецца кароткае "й" ("мір зь ім", наіўны).

А што думаеце вы?
 

 Думаю, што ты маладзец!!!!
 

 Я думаю, г выбухное не варта таго...Па-майму, гэта занадта надуманае...
А вось з йі у поўнай меры згодны)))
 

 Мяркую, літара ї сапраўды была б нам вельмі карысна. Але, на жаль, ня маецца ну зусім аніякай традыцый ёйнага ўжываньня... (
 

 а гузік мы дзе ўзялі?а гарэлка,таксама здаецца выбухнае?
 

 класні літери)
 

 Ніяк не зразумею: у чым розніца між горад-ганак, грамада-гузік і г.д? Нават "бацькі" клясычнага правапісу, кшалту Вячоркі, пішуць, што гэты выбухны гук можна выкарыстоўваць, а можна й не. Нават у "Беларускім клясычным правапісу" гэты гук стаіць як неабавязковы (у дужках).
У якасьці "І зь дзьвумя кропкамі" можна спакойна карыстаць "Й" - тое самае вымаўленьне: ("мір зь йм"), але пасьля галосных толькі ў адасобных словах: "мо йснасьць?"- правільна, "найуны" - няправільна, траціцца гук "і".

Увогуле, навошта дадаваць нейкія там гукі? Ці мы хочам зрабіць наш правапіс зусім прымітыўным, з адлюстраваньнем усіх гукаў (ну, як кітайскі) - гукі яны на то й гукі, а ня літары.
На мой погляд, літары "ДЗ" і "ДЖ" трэба таксама знічтожыць: таму як гэта спалучэньне дзьвух літараў (калі б гэта быў гук, дык пісалася б ня БДУ, а БДзУ, што адмаўляе тарашкевіца)
 

 Гук г выбухны існуе! Наконт іі... ён вымаўляецца толькі ў асобных выпадках, а літару гэтую я лічу ўласьцівай украінскай мове. І калі штосьці кшталту г' часамі сустракала, то іі ў беларускіх тэкстах ніколі
 

 Усёж-ткі: хто мне адкажа на маё пытаньне?
 

 Мікалай, клясычны правапіс накіраваны на тое, каб людзі ведалі, як правільна чытаць словы (дзе зьмякчаць трэба, як пазычэньні вымаўляць) Прапанова наконт выбухнога Ґ даўно лунае ў паветры, бо гук існуе, але на яго ўсе забываюцца, ды й большасьць проста ня ведае, дзе яго вымаўляць трэба. Наконт Ї - то мая ўласная думка, каб падкрэсьліць адметнасьць беларускага гучаньня (ва ўкраінскай мове гукі [й і] сустракаецца там жа, дзе і ў беларускай, і яны гэта пазначаюць).

А для спрашчэньняў яшчэ трэба, каб беларусы напраўду ведалі, як чытаць ды вымаўляць трэба. Я б згадзіўся на наркамаўку (!!!), каб я дакладна мог сказаць, што большасьць будзе яе разумець (у сэньсе вымаўленьня ды правапісу). Але ж наркамаўка толькі ўскладаньвае напісаньне (сваёй неўнармаванасьцю й нелягічнасьцю, а таксама "сьпісанасьцю" правілаў зь ня самай блізкай да беларускай расейскай мовы) і успрыманьне (напісана так, а чытаць трэба гэтак).

У ангельскай мове сытуацыя адваротная. Усе ведаюць, як трэба чытаць, але ж мова проста не падпарадкоўваецца сваім жа правілам. Я ўжо не кажу пра нямецкую (старонка на правіла - тры старонкі выключэньняў)...
 

 Аляксандр, дык дзе ж прыклады розніцы звычайнага вымаўленьня "Г" і выбухнога "Г"? Шчыра кажучы, ніколі ня бачыў адрозненьня...

Наконт ангельскай... Ня ведаю, але мне не стварае аніякіх цяжкасьцей чытаць усе іхнія словы (амаль ва ўсіх выпадках) бяз слоўніка. Тым больш нямецкая...
Для іншых ёсьць, канешне, цяжкасьці - мо сказваецца мая добрая моўная падрыхтоўка (вывучаў ангельскую, нямецкую, польскую, беларускую й расейкую мовы):)
 

 Выбухное Ґ вымаўляецца як расейскае Г і прысутнічае звычайна ў запазычаных словах, якія на мове арыгіналу пісаліся праз g (gazeta, biologia, ganak, guzik, mozg...)
 

 На мой погляд, ГОРАД і ГАНАК гучаць аднолькава, ці я нешта не разумею?
 

 нешта я ЦЯБЕ зараз не разумею. Што ты маеш на ўвазе? Гэтыя словы праз [г'] і без?
 

 Мікалай, вось таму й патрэбна ўвесьці новую літару, бо новае пакаленьне ня ведае па-большасьці, што той жа ганак вымаўляецца з выбухным (ЯК У РАСЕЙСКАЙ МОВЕ) Ґ. Хаця аб гэтым напісана ў падручніку клясу за 7ую (дакладна за якую ня памятаю). Проста ў наркамаўскіх падручніках не да фанэтыкі - там хоць правапіс апісаць бы як-небудзь (хаця ўсё роўна слаба ў іх атрымалася :))
 

 Наконт Ґ:

http://pravapis.org/art_letter_returns.asp

тут можна спампаваць раскладку зь ім, пачытаць пра літару й гук
 

 Дык няўжо ж, Аляксандр, трэ перарабляць людзей, іх вымаўленьне?
Гэта нават у мяне выклікае вялікі супраціў (калі я сам сябе сілком прымушаў вучыць тарашкевіцу па кнізе Вячоркі), а што ж наконт астатніх? Яны-та хутчэй за ўсё будуць мовіць па-ранейшаму, па-ресейку, чым вычыць там нейкія правілы, выключэньн дый, тым больш, уводзіць нейкія гукі (я колькі не пытаўся вымовіць "мазгі" па-іншаму, так і не магу! Тым боьш, на мой погляд, гэта бліжэй да беларускасьці, чым расейкае "Г" ці вашае "Ґ").
Здаецца гэта бессэнсоўнае палітыканства...
Дарэчы, траціце прыхільнікаў тарашкевіцы (што, хутчэй за ўсё, будуць схіляцца да новага правапісу, зробленным на сучасным вымаўленьні, а не калісьці там у 16-м ст.)!!!!
 

 Гук [ґ] ёсьць у наркамаўцы таксама. Блытае людзей якраз АДСУТНАСЬЦЬ літары Ґ у актыўным ужываньні, але ж выправіць гэта досыць проста: калі ў пэрыёдыцы зьявіцца тая літара, дык народ хутка ўцяміць простае правіла вымаўленьня: калі ў мове арыґіналу g, то па-беларуску вымаўляецца ґ. Ды й ня так шмат запазычаных словаў з фрыкатыўным г (то бок звычайным), так што правіла нескладанае



 

 Справа ня ў складанасьці, а ў тым, што ў асноўнай сваёй масе людзі вымаўляюць гэты гук, як звычайнае "Г" (ці фрыкатыўнае), а ня як расейскае (ці выбухное)...
Яшчэ раз скажу, на мой погляд, калі вымаўляць ма祳 ці Ґанак, дык гэта ўжо расейшчына нейкая (Здаецца, што імкнучыся зрабіць бел. мову меньш цьвёрдай, прыдумалі там нейкія гукі).
А наркамаўка зусім не ідэал (у сэнсе блізкасьці да вымаўленьня). Маю наўвазе нейкі новы правапіс, які б пісаў у дадзенным выпадку не ма祳, а мазГі, бо так зараз вымаўляе большасьць...
 

 Трэба наогул пісаць літару Ї замест Й.
Бо и-й, і-й, і-ї!!!
 

1 2 3