У Беларусі забараняюць «тарашкевіцу»

 

 http://charter97.org/ru/news/2008/6/24/7644/


Белорусская «палатка» во втором чтении приняла сегодня законопроект «О правилах белорусской орфографии и пунктуации».

Представляя данный законопроект, председатель комиссии по образованию, культуре, науке и научно-техническому прогрессу Владимир Зданович отметил, что “документ разработан с целью урегулирования написания правил белорусского языка, чтобы обеспечить единство его правописных норм и упростить изучение белорусского языка в обучающих учреждениях”.

Накануне принятия законопроекта в первом чтении, которое состоялось 24 октября, министр образования Александр Радьков, представляя законопроект, заявил, что

“закон станет действенным средством прекращения практики непродуманного и противозаконного применения в периодике «тарашкевицы»”.

Тогда же министр объяснил «депутатам», что закон необходим прежде всего для того, чтобы избежать существующего сейчас «разнобоя», внести ясность в вопросы белорусского языка.

Ранее председатель “парламентской” комиссии по образованию Владимир Зданович оправдывал целесообразность принятия именно закона, а не постановления правительства тем, что «закон предусматривает наказание за нарушение языковых правил, а это юридическая ответственность».

Независимые эксперты выступают против поправок в закон. «Закрепляя новую редакцию правописания законодательно, мы сильно рискуем, так как на сегодня он недоработанный и несвоевременный. Не возрождение «тарашкевицы» стало тем «джином», что препятствует дальнейшему развитию языка. Проблема в неточностях сформированного в 30-е годы правописания, и эти неточности остались в сегодняшнем официальном правописании, которые хотят закрепить законом», - заявил один из лидеров Партии БНФ, языковед Винцук Вячорка.

Комментируя принятие законопроекта в первом чтении языковед Змитер Савко отметил: “Что касается такого резкого, однозначно политического решения «палаты представителей», то оно, безусловно, сделает «тарашкевице» рекламу. Но в результате к запрещенным символам – бело-красно-белого флага и «Погоне» – присоединится еще один запрещенный национальный символ – «тарашкевица»”, - считает Змитер Савко.

Напомним, в законопроекте была сохранена норма, в соответствии с которой государственные органы, общественные объединения, организации, а также граждане Республики Беларусь и иностранные граждане при повсеместном использовании белорусского языка должны руководствоваться правилами орфографии и пунктуации, хотя ранее это положение дополнялось словами "в официальных отношениях".

«Депутат» Зданович при этом заявил, что "никто людей наказывать за неправильно сказанное слово не будет". "Но если, например, изготавливаешь рекламу (это не совсем официальное употребление), то надо пользоваться правилами. Газеты тоже будут обязаны пользоваться белорусским языком. Могу выразить им только сочувствие. Есть два издания ("Наша нiва" и "Arche"), которые используют "тарашкевицу", но после вступления закона в силу они должны будут руководствоваться утвержденными правилами", — заявил он.

Согласно законопроекту, названия высших государственных органов власти будут писаться с большой буквы.

В частности, новыми правилами предлагается написание с большой буквы названий органов власти, организаций, предприятий, учреждений, а также должностей, званий и титулов. К примеру, после принятия данного законопроекта, в белорусском языке слова "президент", "премьер-министр", "конституционный суд" будут писаться с большой буквы.


 

 У Беларусі забараняюць «тарашкевіцу»

Беларуская "палатка" у другім чытанні прыняла сёння законапраект "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі".

У часе прэзентацыі законапраекта старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Уладзімір Здановіч адзначыў, што "дакумент распрацаваны з мэтай урэгулявання напісання правілаў беларускай мовы, каб забяспечыць адзінства яе правапісных нормаў і спрасціць навучанне беларускай мове ў навучальных установах".

Напярэдадні прыняцця законапраекта ў першым чытанні, якое адбылося 24 кастрычніка, міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў заявіў, што

"закон стане дзейсным сродкам спынення практыкі непрадуманага і супрацьзаконнага ўжывання ў перыёдыцы "тарашкевіцы"".

Тады жа міністр патлумачыў "дэпутатам", што закон неабходны перадусім для таго, каб адысці ад цяперашняга "разнабою", высветліць пытанні беларускай мовы.

Раней старшыня "парламенцкай" камісіі па адукацыі Уладзімір Здановіч апраўдваў мэтазгоднасць прыняцця менавіта закона, а не пастановы ўрада тым, што "закон прадугледжвае пакаранне за парушэнне моўных правілаў, а гэта юрыдычная адказнасць".

Незалежныя эксперты выступаюць супраць паправак у закон. "Замацоўваючы новую рэдакцыю правапісу заканадаўча, мы моцна рызыкуем, бо на сёння ён недапрацаваны і няўчасны. Не адраджэнне "тарашкевіцы" стала тым "джынам", што перашкаджае далейшаму развіццю мовы. Праблема ў недакладнасцях сфармаванага ў 30-я гады правапісу, і гэтыя недакладнасці засталіся ў сённяшнім афіцыйным правапісе, якія хочуць замацаваць законам", - заявіў адзін з лідэраў Партыі БНФ, мовазнаўца Вінцук Вячорка.

У каментары да прыняцця законапраекта ў першым чытанні мовазнаўца Зміцер Саўка адзначыў: "Што да такога рэзкага, адназначна палітычнага рашэння "палаты прадстаўнікоў", то яно, безумоўна, зробіць "тарашкевіцы" рэкламу. Але ў выніку да забароненых знакаў - бел-чырвона-белага сцяга і "Пагоні" - далучыцца яшчэ адзін забаронены нацыянальны знак - "тарашкевіца"", - лічыць Зміцер Саўка.

Нагадаем, у законапраекце была захаваная норма, адпаведна з якой дзяржаўныя органы, грамадскія аб'яднанні, арганізацыі, а таксама грамадзяне Рэспублікі Беларусь і замежныя грамадзяне пры паўсюдным ужыванні беларускай мовы мусяць кіравацца правіламі арфаграфіі і пунктуацыі, хоць раней гэтае палажэнне дапаўнялася словамі "у афіцыйных адносінах".

"Дэпутат" Здановіч пры гэтым заявіў, што "ніхто людзей караць за няслушна сказанае слова не будзе". "Але калі, напрыклад, робіш рэкламу (гэтае не зусім афіцыйнае ўжыванне), то трэба карыстацца правіламі. Газеты таксама будуць абавязаны карыстацца беларускай мовай. Магу выказаць ім толькі спачуванне. Ёсць два выданні ("Наша нiва" і "Arche"), якія карыстаюцца "тарашкевіцай", але пасля ўваходу закона ў моц яны павінны будуць кіравацца зацверджанымі правіламі", - заявіў ён.

Паводле законапраекта, назвы вышэйшых дзяржаўных органаў улады будуць пісацца з вялікай літары.

Так, новымі правіламі прапанавана напісанне з вялікай літары назваў органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама пасадаў, званняў і тытулаў. Напрыклад, пасля прыняцця гэтага законапраекта, у беларускай мове слова "прэзідэнт", "прэм'ер-міністр", "канстытуцыйны суд" будуць пісацца з вялікай літары.
 

 )))стрмненька))гэта я пра перклад)))а вось тое што тарашкевіцу забараняюць гэта жах...
 

 Напрыклад, пасля прыняцця гэтага законапраекта, у беларускай мове слова "прэзідэнт", "прэм'ер-міністр", "канстытуцыйны суд" будуць пісацца з вялікай літары.

бу-гога!))))))))))))
 

 Напрыклад, пасля прыняцця гэтага законапраекта, у беларускай мове слова "прэзідэнт", "прэм'ер-міністр", "канстытуцыйны суд" будуць пісацца з вялікай літары.

гэта нармальна
 

 А ўвогуле, рабяты, я адмінсітратар Беларускага сайту геяў, лесьбіянак і транссэксуалаў, які робіцца беларускай мовай клясычнага правапісу.

Вітайма на Gayby.org

Дык вось паўстае пытаньне, пасьля ўваходжаньня закону ў сілу ці ня будзе якой адказанасьці за працяг стварэньня рэсурсу беларускай мовай клясычнага правапісу. Як ніяк у нас (Беларуская ініцыятыва за сэксуальную й гендэрную роўнасьць) здараюцца кантакты з дзяржапаратам, таму вось я думаю... што вы ведаеце па гэтым пытаньні?
 

 слава богу я уже думал что у нас в образовании одни идиоты сидят
оказывается нет хоть один нормальный закон приняли
от всеё души спасибо министерству образования РБ
 

 Мда... розныя людзі прытрымліваюцца клясычнага правапісу. Гэта я адносна Сяргей Андрэевіч Андросенка. Напэўна, гэта правапісу толькі на карысьць...
Датычна пытаньня: сам факт адказназнасьці пазначаны, але яна няма ніякай канкрэтыкі. Думаю, пакуль у беларускім сэгмэнце будзе будзе існаваць Наша Ніва - баяцца няма чаго.
У любым выпадку, першы прэцэдэнт такога пакараньня ІМХО хутчэй за ўсё будзе створаны не на звычайным шэраговым карыстальніку.

 

 Батечка Махно Махно

І ў чым жа "нармальнасьць"таго закону?
 

 а вось ужо і Наша Ніва 3ышла 3 рэек..
 

 Нашу Ніву, вядома, можна назваць сапраўдным флягманам адраджэньня Клясычнага правапісу, таму гэты яе крок асабіста я зразумець ня здольны...
Але ня трэба вешаць носу: спадзяюся, што рэдакцыя НН хутка зразумее сваю памылку, ну а для нас, прыхільнікаў Клясычнага правапісу, засталося Радыё Свабода і Беларуская Вікіпэдыя, ды й большасьць сеціўных рэсурсаў ненавінавага характара таксама карыстаюцца менавіта Клясыкаю. Так што, "Тарашкевіца" ні на адной толькі Нашай Ніве трымалася і нават - ня столькі на ёй.
 

 "Тарашкевіца" ні на адной толькі Нашай Ніве трымалася і нават - ня столькі на ёй.
---------------------
+1
 

 як па мне - Нашай Ніве вялізны рэспект за гэты крок. Калі б яна пайшла на прынцып, то яе проста зачынілі б - і прывадам стала б якраз тарашкевіца. і гтым бы падставілаўсіх сваіх чытачоў па поўнай праграме.
няхай ужо лепей застанецца нехта адэкватны і беларускамоўны сярод СМІ.
ні ў кога не адваліцца чытаць па-беларуску не на тарашкевіцы.
свабода важнейшая.
 

 а паўсюль казлы-бараны вучаць жыць з тэлеэкнранаў....сапраўды казлы!!
 

 #13
Калі б НН абгрунтавала свой пераход вышэй названай прычынай, да яе не было б аніякіх пытаньняў... але названая прычына была зусім іншая.
Да таго ж, той пераход адбыўся без аніякай рады з шэраговымі чытачамі.
 

1