Рэферэндум аб адзінае дзяржаўнае мове
Цікавы думкі, ці варта зараз рабіць такі рэферэндум? Ногул тэма пра шляхі вяртаньня да адзінае беларускае мовы ў якасьці дзяржаўае...
Маё мненьне такое, зараз ідэю аб адзінае дзяржаўнае мове падрымлівае самае большае 30% насельніцтва, і з нашым цяперашнім выбаркамам ніхто ўсё роўна праўды не даведаецца. Перад тым рэферэндумам трэба гады працы па папулярызацыі гэтае ідэі, як і што рабіць шчыра кажучы ня ведаю...
Я не люблю нашых людзей за пасіўнасць. Ім што рабі, што не рабі...
Увогуле канешне неабходна зрабіць такі рэферэндум. Але, калі мы жадаем пэўнага выніку - далёка не зараз.
Нічога новага не сказала, але ўсё так і ёсць.
Я лічу што Беларускую мову хутчэй і лягчэй можа вывучыць маладое пакаленьне. Таму я лічу што трэба больш пашыраць Беларускую мову ў інтэрнэце і на тв (да гэтага адношу і DVD, кіно і г.д.). Беларускамоўных гуртоў хапае, таму лічу што ў музыцы ўсё ок.
Але калі мы паглядзім Беларускамоўныя суполкі ў кантакце (больш менш вялікіх штук 200), мы ўбачым што 99% гэта "Малады Фронт", "Адраджэньне", "Зянон Пазьняк", "ЗА АДЗІНУЮ дзяржаўную МОВУ ў Беларусі", "Караткевіч", карацей суполкі якія цікаваць амаль выключна тых, хто і так за Беларускую мову. Я лічу што не хапае такіх суполак як "паркур", "формула 1", "металіка", "Я люблю тралейбус № 35", "гараскопы", "астраномія" і "піўныя аматары". Трэба каб на Беларускай мове была інфармацыя якая цікавая ўсім, а не толькі тым хто хоча яе адрадзіць. Яскравы прыклад "Беларускія дзяўчыны лепшыя ў сьвеце", шмат удзельнікаў той суполкі па Беларуску не размаўляюць, але кожны раз калі туды заходзяць могуць бачыць Родную мову.
ЗАРАЗ??? НІ Ў ЯКІМ РАЗЕ!
Пры гэтай уладзе - НЕ!
Нават калі б 90% падтрымалі ідэю зрабіць беларускую адзінай дзяржаўнай мовай, Цэнтравыбаркам "падлічыць" галасы так, што з гэтых 90% застанецца хіба 10-15%. І ўлада зноўку будзе пляскаць у ладкі, што "народ поддержал" яе, уладу.
Дый увогуле гэта ня тое пытаньне, якое мусіць вырашаць народ. Будзе нармалёвая ўлада - будуць прынятыя нармалёвыя законы. А закон ёсьць закон - яго трэба выконваць, а не абмяркоўваць.
Ну сапраўды, не праводзяць жа сярод крымінальнікаў апытаньне, ці варта іх (крымінальнікаў) трымаць у турме... :))
Увогуле "моду" праводзіць рэфэрэндумы ўвёў Гітлер, а наш толькі скарыстаў з гэтае ідэі, прычым з такімі самымі мэтамі - усталяваць неабмежаваную непадкантрольную ўладу. І з такімі самымі мэтадамі "падліку галасоў".
Наданьне беларускае статусу адзінае дзяржаўнае я бачу выключна шляхам рэферэндуму. Калі мы ня будзем працаваць з людзьмі - усе наступныя палітычныя зьмены будуць марныя. Вы лічыце не знойдзецца Лукашэнка 2? Ён з'явіцца адразу. Нам трэба дакладна ўсьвядоміць, што грош кошт гэтым законам, калі яны надсацыяльны, калі яны выключна палітычнага кшталту. Наша першаснае пытаньне - працаваць зь людзьмі й не спяшацца.
шчыра кажучы я лічу, што больш просты спосаб - ануляваць той, як антыканстытуцыйны, але зноў жа ня з гэтае ўладаю...
плёну з гэтага будзе нуль, будуць нават адмоўныя вынікі...
плёну з чаго?
плёну з скасаваньня рэферэндуму
1)ня трэба будзе даваць шмат грошаў на нейкія чарговыя авантуры.
2)можна будзе прыцягнуць некаторых асоб да адказнасьці за канстытуцыйны пераварот, каб іншым было непавадна, по пакуль канстытуцыя для большасці проста папера, што яна ёсць, што яе няма
3)ня што ня будзе перашкаджаць праводзіць палітыку папулярызацыі мовы й падставы для гэтага будуць...
адзінае, што ня варта, гэта гвалтоўна ўсіх зноў пераводзіць на беларускую мову, а так пераважная большасць нават ня заўважыць, што сімбалы зьмяніліся й мовы расейскае ня стала на дзяржаўным узроўні...
"Я лічу што не хапае такіх суполак як ...."астраномія" "
http://vkontakte.ru/club5732355
ёсьць яшчэ:
http://vkontakte.ru/club5765542
http://vkontakte.ru/club3949587
:)
дарэчы там у плянетары бачыў тры дні таму на паліцы аркуш з надпісам па-беларуску: "на паліцу нічога не ставіць і колбы не прыбіраць, ідзе эксперымент"
"Наша першаснае пытаньне - працаваць зь людзьмі й не спяшацца."
цалкам згодзен
"шчыра кажучы я лічу, што больш просты спосаб - ануляваць той, як антыканстытуцыйны, але зноў жа ня з гэтае ўладаю..."
і тут згодзен
Антон Knox Гліністы, я не сказаў што іх няма, я сказаў што іх не хапае :)
#7 Наша першаснае пытаньне - працаваць зь людзьмі й не спяшацца.
Тэарэтычна пагаджаюся, але калі падыходзіць да справы практычна (і без рамантычнага настрою кшталту "мы ўсё зможам"), то вельмі хацелася б паглядзець, як вы будзеце працаваць з такімі, як Kate Kebets (гл. на сьцяне суполкі) - і пабачыць хаця б нейкія вынікі
ніколі не разумела, чаму разумныя павінны жыць так, як гэта вырашаць неразумныя...
ім для шчасьця дастаткова чаркі ды скваркі? Ну дык дайце ім таго шчасьця - і хай жывуць спакойна. І навошта ім тыя рэфэрэндумы?
Галина Ребенкова, я думаю што калі ўсе ўдзельнікі суполкі пачалі б размаўляць выключна на Беларускай мове, то хаця б раз на 2-3 дні яе б чуў на вуліцы кожны жыхар Беларусі. І тады хаця б ужо не пачыналася б размоваў што "Беларуский язык умер" і г.д. Я лічу што ўжо гэта было б вялікім прагрэсам.
#15
Галина Ребенкова
13 ліп 2009 а 11.43
шчыра кажучы працаваць магчыма, я ў свой час таксама ставіўся негатыўна да беларусчыны, адзінае чым адрозьніваўся ад Kate Kebets, тым што мог аргументаваць, але дзякуй маім некаторым сябрам, якія не лічылі што марнуюць час. Заўсёды знойдуцца незадаволеныя. Нашая задача шукаць міты, якія перашкаджаюць карыстаньню моваю, павялічваць вартасць мовы, распаўсюджаваць малавядомаю інфармацыю, якая можа паўплываць на самасьвядомасьць беларусаў.
"Антон Knox Гліністы, я не сказаў што іх няма, я сказаў што іх не хапае :)"
я дазволіў сабе піяр :)
"то вельмі хацелася б паглядзець, як вы будзеце працаваць з такімі, як Kate Kebets"
такія як яна будуць працаваць на уранавых радовішчах, ёй ужо нічога не дапаможа, нават адукаванасьць (не блытаць з адукацыяй)
PS нас выратуе якасьць а не колькасьць, мы ня можам разьлічваць на абсалютную падтрымку кожнага жыхара рэспублікі
Я таксама падзяляю думку, што прасьцей скасаваць рэфэрэндум 1995 року як антыканстытуцыйны - для гэтага ёсьць усе фармальныя падставы.
Увогуле, рэфэрэндум датычна дзяржаўнай сымболікі й моваў - гэта выключнае вынаходніцтва Лукашэнкі, невядомае для сусьветнай гісторыі.