Ці ёсьць сэнс у новых рэформах Беларускае мовы?

 

 А тарашкевіца - гэта што такое?
 

 Zmicier Panasiuk
9 дек 2007 в 0:06
А тарашкевіца - гэта што такое?

Гэта дарэфоріавы стандарт белмовы. Ну і пытаньні. Падрабязьней пачытай галоўную старонку

 

 Чаму Вы лічыце яго стандартам? Па-мойму, 15 год да рэформы было б малавата, каб распрацаваць той яе варыянт ажно да стандарту ;)
 

 Стандарт - бо ёсьць эталён (ГОСТ:) ), паводле якога гэты "варыянт" унармаваны (Вячорка і ко, "Клясычны Беларускі Правапіс", 2005)
 

 Ну тады давайце не будзем яго называць тарашкевіцай, давайце называць Клясычным ці, можа, нават лепш Вячоркаўкай ;)
 

 Позна, усё вырашылі за нас :)
Тарашкевіцай яго называюць у гонар пана Тарашкевіча, Вячоркаўкай часам таксама (але зрэдку)
 

 Вось так заўсёды: ледзь нешта дзесьці... - а табе адразу: сядзі-не рыпайся, усё ўжо вырашылі без цябе. ;)
 

 Парламентарыі пераходзяць да другога чытання новага правапісу беларускае мовы. Хутка нешта выдадуць цікавае)))
 

 Трэба вяртаць старажытную беларускую!
 

 Мне спадабаецца Тарашкевіца!!!
 

 Мне таксама падабаецца клясычны правапіс, бо ён больш натуральны...
 

1