ХТО i ЧАМУ не размауляе на роднай мове???????????
Пачатак тэмы жадаю пачаць з верша цудоунага пiсьменнiка - Нiла Гiлевiча:
Усе, што гавораць сягоньня
ПРА ЛЁС БЕЛАРУСКАЕ МОВЫ
дзеляцца на дзьве палавiны:
на тых, каму балiць
i каму не балiць.
Тыя, каму не балiць, -
спакойна зусiм
фiласофствуюць i разважаюць,
аналiзуюць i аргаментуюць,
нават пiшуць тракты.
Ну, а тыя, каму балiць,-
у прыступе болю
кiдаюцца нiцма на дол
i плачуць надрыуна,
i б*юць кулукамi зямлю....
Вось i усё, i уся розьнiцца
памiж тымi i тымi.
Ня ведаю як хто, а я заўжды размаўляю на беларускай мове і у сям'і, і зь сябрамі, і на працы....
А так размаўляць я стаў зь 1 студзеня гэтага году. Проста калі раней я хацеў перайсці паступова на беларускую мову, то мне не хапала сьмеласьці ці упартасьці. Таму я вырашыў вызначыць сабе час і цвёрда загадаў сабе - УСЁ! З гэтага часу размаўляю толькі па-беларуску. І вось гэта адбылося. Канешне на пачатку шмат цяжкасьцяў, непаразуменьня. але паступова ўсё прыходзіць на звыклае кола.
І як усё ж прыемна чуць ад людзей зачараваньне роднай мовай, яе прыгажосьцю. Павагу да мяне за тое што я размаўляю на роднай мове! :)
І паверце - гэтага больш чым выразаў ціпа "Э, бл*, ты по русскі можешь говоріть?"
Сяргей, вітаю. Колькі гадоў таму ў мяне было тое самае, таму падпісваюся пад кожным тваім словам.
Па тэме. Па маіх назіраньнях велькі пласт людзей з тых, што прыхільна ставяцца да мовы, не размаўляе на ёй з-за банальнае ляноты, з нежаданьня рабіць якія-небудзь высілкі дзеля гэтага.
Вось-вось, нешта такое ёсць
Панове! Нас тут амаль 50 чалавек! Калі б толькі палова зь іх сабралася ў цэнтры і здзейснілі разам беларускамоўны шпацар, мы б, здаецца, цудоўна паразмаўлялі б, і гэта быў бы вялікі ўнесак у развіцце беларускай мовы ў Віцебску!!!!
Ну вось, спадар Агняцвет))), сарваў маю ідэйку з вуснаў....
Прывітанне! Шаноўнае спадарства)))) У мяне нават ворд подкрыслівае беларускія літары(((((
Але ж!!! Я юрыст, а не медык. У сакавіку ўдзельнічаў у Беларускай рэспубліканскай алімпіядзе па правазнаўству ў БДУ. І адным з спаборніцтваў быў пераклад юрыдычнага тэксту на беларускую мову)))))))))))))))) І дзеля большасці гэта было праблемна))))))) Я размаўляю па-руску, але з дзяцінства бацькі мне чыталі беларускія казкі, а не расейскія. Школа мая была таксама рускамоўная. Але ж калі я адчуваю побач з сабою сяброў, якія кутараць на маёй мове, здаецца я магу і зусім адмовіцца ад рускай))))))))))
Поўнасьцю згодны з сп. Сяргеем Пантусам. Больльшасьцю людзей у іх нежаданьні размаўляць на роднай мове кіруе лянота і боязь цяжкасьцяў.
Каких тяжестей? О чем вы говорите? Какая разница народу, на каком языке общается врач, их лечащий? Чудесно, 50 человек в группе, давайте встетимся, поговорим. А в Беларуси сколько людей? Что-то вроде 10 миллионов... Глупости, одним словом...
ну ня трэба,на ўжо 108)))...
Так, на жаль, не заўсёды размаўляю. Банальна казаць, што гэта не магчыма, напрыклад, на занятках ва Ўнівесітэце. У групе амаль таксама ніхто нармалёва не ўспрымае. Але вялікае шчасьце, і стараюсь не губляць момант, калі есьць магчымасьць размаўляць і маеш зносіны зь людзьмі, якія адкажуць. Але перашкаджаюць дзьве прычыны:
1. Гэта ня зручна людзям зь якімі маеш зносіны: губляюцца як адказваць, ня ўсё разумеюць(можна ў такіх выпадках перакладаць канешне)
2. Зьвяртаеш на сябе шмат увагі. А тут каму як: каму падабаецца ўвага, а каму. . .
Кагадзе, адіны чалавек настроіў мяне трошкі інакш. Сапраўды, трэба размаўляць, каб пашыраць, несьці, калі "баліць". Таму вялiзны дзякуй усiм Вам, Сябры! I асаблiвае захапленьне, павага i пашана тым, хто не шукае прычынаў, апраўданьняў. . .
Добро дня, сябри! Бачу у вас теж біда з рідною мовою. Хай вам буде легше - в нас з цим теж біда. Але в Києві принципово спілкуюся українською і сприймають, і розуміти починають :) Тримайтесь, не здавайтеся!
Проста таму што я яе люблю.
Я не чакаў, што ў гэтай суполцы будзе столькі ўдзельнікаў (спадзяюся колькасць будзе павялічвацца)! Вельмі прыемна бачыць!!!
1