Тапонімы

 

 Цікава было б даведацца, што шаноўнае спадартва мяркуе наконт вяртання тапанімічных назваў весак. Прапаную ўрывак з кнігі Ільлі Куркова і Ігара Пушкіна "Магілеўшчына".
"30 июля 1964 года Президиум Верховного совета БССР принял Указ "О переименовании некоторых населенных пунктов Белорусской ССР". В Могилевской области реформа коснулась 30 деревень и 2 поселков. Было решено переименовать:
По Белыничскому району
деревню Блевка - в деревню Восток
деревню Гореватка - в деревню Советская
деревню Оглобля - в деревню Славянка
деревню Пупса (дарэчы, з гэтай маляўнічай весачкі сваякі майго мужа) -в деревню Майск
деревню Сермяженка - в деревню Осман-Касаево
деревню Царевск - в деревню Некрасово
деревню Церковище - в деревню Октябрино.
По Бобруйскому району
деревню Волчья яма - -в деревню Красновичи
деревню Драчево - в деревню Ягодное
деревню Дуриничи - в деревню Изюмово
деревню Жеребцы - в деревню Юрьево
Деревню кобылянка - в деревню Знаменка
деревню Корчма - в деревню Дачное
деревню Коты -в деревню Сосновая
деревню Осы-Колесы -в деревню Славино
деревню Пищаки - в деревню Орехово
По Быховскому району
Поселок Брак - в деревню Дальняя
Поселок им. Сталина - в деревню Дружба
деревню Шеломы - в деревню Красный Восход
деревню Язвы - в деревню Восточная
По Горецкому району:
деревню Коровяк - в деревню Дружная
деревню Ползухи - в деревню Победная
деревню Пузики - в деревню Сафоново
По Кировскому району:
деревню Кобылянка - в дереню Октябрьск
деревню Язвы - в деревню Малиновая
По Климовичскому району:
деревню Карявинец - в деревню Подлесная
деревню Мужичек - в деревню Озерная
По Костюковичкому району
деревню Терпиловка -в деревню Александровичи
По Могилевскому району
деревню Требухи в деревню Калиновая
По Мстиславскому району:
деревню Балвановка - в деревню Новики
деревни Глупики-1 и Глупики-2 - в деревню Мирная.

Западаюць клавішы на клавіятуры, таму выбачайце за магчымыя памылкі.
 

 Я за вяртаньне гістарычных назваў, бо вёскі кшталту Савецкая, Ленінская, Калінавая не адпавядаюць унікальнасьці тых мест і іх унікальнага насельніцтва.
з.ы. цікавы матэрыял
 

 пра Ягадныя ды Сасновыя меркаваць не бяруся - гэта, на мой погляд, павінныя рашыць самі жыхары гэтых вёсак. Калі хочуць зьмяніць назву - хай рыхтуюць ліст з просьбаю і зьбіраюць подпісы пад лістом. Калі ж новая назва добра прыжылася і цалкам задавальняе жыхароў - ну дык няхай жывуць у Ягадным ці Сасновым.
Што ж да ўсялякіх Красных і Акцябрскіх, дык іх неймаверная процьма ў кожным раёне і іх абавязкова трэба мяняць на спрадвечныя назвы. Ну а Някрасава ў Беларусі - зусім не разумею :)))
 

 і не разумею, чым Осман-Касаева (былая Сярмяжанка) лепш за Осы-Калёсы (цяпер Славіна). чым яны кіраваліся, адным ім вядома было. абы зьмяніць
 

 Вёскі - гэта яшчэ не самае страшэннае. Колькі беларускіх местаў і мястэчак былі пераназваныя або перайначаныя на іншаземны лад за расейскім і савецкім часам!

Беразіно <- Бярэзань
Брэст <- Берасьце
Бяроза <- Бяроза-Картуская
Верхнядзвінск <- Дрыса
Вілейка <- Вялейка
Высокае <- Высока-Літоўск
Гродна <- Горадня
Дзяржынск <- Койданаў
Дзятлава <- Зьдзецел
Іванава <- Янаў
Кобрын <- Кобрынь
Маладзечна <- Маладэчна
Навагрудак <- Наваградак
Слаўгарад <- Прапойск
Чырвоная Слабада <- Вызна
Чэрвень <- Ігумен
 

 Дарэчы, мне вельмі цікава было даведацца, што сучасныя беларускія мястэчкі Друя, Хоцімск і Ельск да расейскай анэксіі (1772-1795) мелі назвы Сапежын, Радзівілаў і Каролін адпаведна.
 

 а почему никто не высказался по поводу Оглобли, Блевки, Пупсы, Язвы?
 

 а таму што зь Язвамі-Малінавымі сытуацыя такая самая, як і зь Ягаднымі, а зь Язвамі-Ўсходнімі - як з Акцябрскімі. Астатнія вёскі цалкам падпадаюць пад другі варыянт - як з Акцябрскімі. Тут галоўнае - зразумець тэндэнцыю падыходу, тады ня трэба абмяркоўваць кожную назву асобна
 

 Ну ўявіце сабе: Старшыня аграгарадка Глупікі, альбо аграгарадок "Цярпілаўка". Яшчэ лепш "Добро пожаловать в Терпіловку". А вось назва вескі "Старыя чумаданы" у нас засталася. Есць знаемыя адтуль.
 

 'Старшыня аграгарадка Глупікі' - ну і што? Вельмі пяшчотная назва. Але я ўжо пісала, рашэньне пра зьмену назвы павінны прыняць самі жыхары вёскі. Ня хочуць вяртаць свае "Глупікі" - хай жывуць у Мірным, гэта ўсё ж не Краснае.
 

 Да № 6
Ілля, наконт Друі не зусім дакладна. Справа ў тым, што Друя -- паселішча старажытнае. Першы раз у пісьмовых крыніцах згадваецца ў канцы 14 ст. (дакладную дату не памятаю, але магу ўдакладніць). З 15 ст. тыя мясціны былі валоданнем князёў Масальскіх. Леў Сапега пасля 1599 г. адкупіў у Масальскіх частку валодання Друі і яшчэ іншыя землі ў тым рэгіёне, Асвею -- у Кішкаў, "будуючы" сваю латыфундыю на Віцебшчыне. Усе тыя тэрыторыі межавалі з ягоным Іказненскім валоданнем (замак, мястэчка, фальваркі, вёскі і г.д.). Зусім побач, можа нават на ўскраіне Друі Сапегі пасадзілі мястэчка і назвалі яго Сапежын. Старэйшы сын Льва Сапегі Ян Станіслаў у 1619 г. атрымаў прывілей на магдэбургію для Сапежына. Друя ж працягвала існаваць як асобнае паселішча. Частка (можа нават большая) маёнтка Друя заставалася ўласнасцю князёў Масальскіх.
Перапрашаю за гістарычны экскурс, але ісціна даражэй. Друя -- старажытнае беларускае паселішча, маскоўцы не маюць ніякага дачынення да гэтага тапоніма. А назва места пайшла ад рэчкі Друйкі.
Хоцімск -- была вёска, занаваная недзе ў канцы 17 ст. У 1714 г. на супрацьлеглым беразе р.Бесядзь (насупраць вёскі) заснавана мястэчка, названае Радзівілаў. Па праўдзе, цяперашяе мястэчка больш справядліва было б называць Радзівілавым, бо яно (менавіта мястэчка) заснавана паводле універсала канцлера К.С.Радзівіла.
З Ельскам, баюся, таксама не так адназначна. Здаецца, ў крыніцах 16 ст. сустракала такую назву.
 

 Ірына
Дзякуй за гістарычныя зьвесткі.
Дарэчы, пра Друю, Хоцімск і Ельск я напісаў асобна ад астатняга сьпісу, бо разумею, што і цяперашнія іхнія назвы - таксама спрадвечныя, беларускія. Проста для мяне была адкрыцьцём, што гэтыя мястэчкі мелі іншыя, цікавейшыя (на маю ўласную думку) назвы.
Вядома, я не прапаноўваю іх пераймяноўваць. Хаця ў выпадку Хоцімску... як гучыць, "самы усходні пункт Беларусі - мястэчка Радзівілаў"! В)
 

 Дакладна, сёння ў пісьмовым дакуменце 16 ст. знайшоўся Ельск, ужо забылася, чыё валоданне.
Да гістарычных парадкоксаў можна аднесці заснаванне ў 16 ст. мястэчка пад назваю "Леніна".
Да перайменаванняў я б адносілася вельмі ўважліва. Калі вяртаць, па-мойму, дык толькі ранейшыя назвы ці тыя, што ўжываліся больш працяглы перыяд. Нават ва ўгоду мілагучнасці ці якіх іншых добрых памкненняў. Ведаеце, так няпроста разбірацца з назвамі ў пісьмовых крыніцах і без таго. І так у нас столькі блытаніны, што разграбаць не аднаму пакаленню гісторыкаў. У энцыклапедыях памылкі практычна ў кожным артыкуле, прысвечаным якомусь населенаму пукту. І прычыны, пераважна, аб'ектыўныя. У тым ліку транслітэрацыя на розныя мовы, а потым назад на сваю. Існуе шмат населеных пунктаў з аднолькавымі назвамі. Перайменаванні таксама. Дык навошта множыць праблемы?
 

 З усім згодны. Мяркую пры спрыяльных палітычных умовах можна будзе грунтоўна разабрацца з тапанімікай.
Дарэчы, беларускае мястэчка Ленін (здаецца, слушней без "а" http://radzima.org/pub/miesta.php?lang=by&miesta...), сапраўдны гістарычны парадокс.
 

 У мяне на палічцы ляжыць нумар НН, там ёсьць артыкул прысьвечаны мястэчку Ленін
 

 Сапраўды -- Ленін. Запіс 1568 г. у Метрыцы: Привилей князю Юр'ю Слуцкаму на заложенье местечка у Ленине. Тут няясна з родам. А вось у пазнейшых (але таксама 2 пал. 16 ст.) дакументах сказана -- местечко Ленин. Так што я памылілася. Перапрашаю за няўважлівасць.
 

 З канчаткам "а" ў назвах населеных пунктаў насамрэч даволі лёгка заблытацца: палякі яго адымалі - расейцы й саветы, наадварот, дадавалі (вёскам ды невялікім мястэчкам), а за часамі ВКЛ, здаецца, было 50 на 50.
 

1