Сустрэча. Лета. паслясесічная. Ура)

 

 ааа....вы ўжо дакладна вырашылі, што на прыроду??
я, канешне, не вельмі супраць....проста ў мяне алергія на ўсе тыя траўкі, што зараз квітнеюць...
таму на прыродзе буду адчуваць сябе зусім дрэнна....
 

 Хм...гэта мяняе справу!!!( Я ведаю, што у нас многія не супраць горада...
А мо давайце спачатку ў горадзе патусуем, а потым, хто хоча на прыроду... нядрэнна было б зноў на дачу да Андрэя... ці яшчэ куды.
Калі ўсе будуць згодны, проста прапануйце дакладны час.
Анак спярша...
Андрэй, ты дзе?
 

 дарэчы там на дачы траў няшмат... гэта быў бы добры варыянт...
 

 я рада абсалютна любому варыянту, акрамя 3-5-га;
хочацца на прыроду...
Нямігі я ўжо нанюхалася =)
 

 спадарства! Андрэй згодны!!!!!!
Карына, там сапраўды з траўкамі будзе нармалёва(я ўпэўнена на 90 працэнтаў)
 

 ТАКІМ ЧЫНАМ, ЕДЗЕМ 6ГА ДА АНДРЭЯ, (ЯКІ ЗГОДНЫ).
ДАМАЎЛЯЕМСЯ НАКОНТ ТАГО, КАЛІ МЕНАВІТА ПАЕДЗЕМ!!!! У ЯКІ ЧАС? ПІШЫЦЕ хУТЧЭЙ!!!
пІШЫЦЕ І ГАЛАСУЙЦЕ
 

 добра, я не супраць)
галоўнае, каб мае бацькі не былі супраць)
толькі давайце ўдакладнім час і дзень)
 

 дзень 6-ае. Час?
 

 гэта залежыць ад таго,ці будзем мы заставацца на ноч,і ці дазволіць гэта Андрэй. калі на ноч - то можна ехаць у другой палове дня,напрыклад а 4ай,ці а 5ай гадзіне. а калі едзем без начоўкі,то трэ зранку ехаць,каб больш часу было))
вашыя меркаванні?
 

 мне больш падабаецца без начоўкі...але як скажа большасць
 

 Я вядома ж не супраць, але 6-га - даволі складаны дзень для мяне.
Таму што:
1) з 3-га да 5-га я буду ў паходзе з аднагрупнікамі, і фіг ведае, у якім стане я буду 6-га.
2) 6-га зранку мне трэба будзе з'ездзіць і ўладкавацца на працу.
3) І сёмага ўжо выйсці на працу, а таму калі з начоўкай - дык будзем рана ўставаць)))
 

 Андрэй, чаму ты мне па тэлефону нічога не казаў, пра тое, што ў цябе паход і праца, га? ТЫ КАЗАЎ:ДОБРА, Я МАГУ!гэта было некалькі гадзін таму...
блін... усё. глядзіце самі. 6га увечары на Нямізе - мая апошняя прапанова. калі раптам каго задавальняе - пішыце. Калі вырашыце што іншае - тэлефануйце.
 

 даруйце за баламуць, у мяне быў сёння дрэнны дзень(
 

 Дык я ж кажу: "я не супраць! Я магу!"
 

 Я гэта проста казаў наконт начоўкі, што калі хочаце з начоўкай - тады лепей на наступныя выходныя, а калі без - нармальна будзе і шостага!
 

 тады вырашана,імхо, - едзем шостага без начоўкі)) але ж пытанне наконт часу застаецца нявырашаным;))

2 Андрэй:
а калі ты будзеш на працу ўладкоўвацца? у сэнсе а якой гадзіне? у сэнсе калі мы зможам паехаць да цябе?
 

 2 # 36 ++
 

 дык давай це зранку, адразу, як андрэй зможа і адразу адзначым і яго ўладкаванне на працу )
блін, я так дрэнна памятаю, як і адкуль мы ехалі, і які там расклад... )
памятам толькі, як нас хацелі на нейкую чужую дачу запрасіць у аўтобусе хДД
 

 Насця,ты ж, здаецца спала)
Неее. Паедзем на ту дачу, на якую трэба. Зараз Андрэй адпіша калі...І ... хай хлопцы набываюць білеты(глядзяць расклад і г.д). Я так разумею, згодны:Андрэй,Я, Насця, Сцёпа, Карына,Тоня... Крысціне трэба патэлефанаваць... Ды ўвогуле абтэлефаноўваць яшчэ раз Тоню і Карыну...
Зноў набываем шашлыкі?;)
 

 карацей, арганізацыю шашлыкоў ды іншай правізіі бярыце на сябе.
У нядзелю я вярнуся і скажу, у які час паедзем (з аўтавакзала маскоўскі).
на працу паеду як мага раней, проста я не ведаю, з 8? 9? 10? яны працуюць. удакладню.
 

1 2 3