Вялікія беларусы

 

 прапаную тут абраць найвялікшага Беларуса, і абгрунтавана патлумачыць чаму менавіта ён, і дарэчы таксама прапаную акрэслець асобаў якія маюць права называцца беларусамі, а якія - не. Бо напрыклад, Сухой, Алфёраў - адракліся ад свае беларускасьці, ці патрэбна іх уносіць у спіс для галасаваньня?
 

 Во добрае пытанне і патрэбнае ў гэты момант.
Я думаю што самы самы найвялкішы беларус гэта Кастусь Каліноўскі.
Паўстанне 1863, "Мужыцкая праўда", барадзьба за лёс краіны, неабыякавасць к лёсу...Вось таму я лічу што ён самы найвялікшы беларус...

Хаця канешне не трэба забываць што і астатнія ў спісе таксама павінны называцца найвялікшымі...Хацелась каб былі яшчэ далучаны Касцюшка, Агінскі, Паскевіч, Сапега...
 

 Было ж ужо недзе такое апытаньне. Ізноў майго варыянту няма...
Эх, пэўна ня менш сотні гадоў трэба каб зразумелі...
 

 А чаму няма Зянона Пазьняка?
 

 О! ўжо ёсць))
 

 А пра каго вы кажаце, Сяржук?
 

 Пра каго казаў таго ўжо дадалі!!! :)
 

 Януш Радзівіл
 

 Прапаную зрабіць па аналогіі з украінскім праэктам:
Тыдзень чы больш людзі галасуюць, потым тыя хто стаў лідэрамі, пераходзяць далей, пакуль ня будзе фіналу, дзе й аберуць найвялікшага беларуса.
 

 так і збіраўся зрабіць :-)
 

 Я аддаў свой голас за Zянона! Патамушта лічу, што ён зрабіў вялікі ўнесак у незалежнасць Беларусі, бліжэйшай ды й братэрскай краіны, ён паказаў злодзейства Саветаў супраць беларускага народа. Жаль, толькі зараз шмат хто забыў альбо "забыў" пра гэта...

Zянон - гэта найвялікшый беларус ХХ-ХХІ стагоддзя)
 

 Z!

PS Дадаў Канстанціна Іванавіча Астрожскага
 

 Я мяркую, что асоб, якія жылі да 17 стагоддзя неаб'ектыўна адносіць да беларусаў, бо нацыя яшчэ поўнасьцю не сфарміравалася і пра Беларусь яшчэ нельга было гаварыць. Таму такіх вялікіх людзей, як святая Еўфрасіння Полацкая (можна дадаць і Кірылу Тураўскага і інш.), Мікола Гусоўскі, Вітаўт, Францыск Скарына і Канстанцін Астрожскі нельга назваць беларусамі. Продкамі беларусаў - так, але не беларусамі...
 

 А чаму няма самага "искранняга" беларуса? ;))))
 

 Прапаную дадаць архіепіскапа Афанасія Мартаса (19-20 стст.) - аўтара кнігі "Беларусь у гістарычным, дзяржаўным і царкоўным жыцьці", прысьвечанай Радзіме. Яна была напісана і упершыню выдадзена ў эміграцыі. Але лепш, мабыць, дадаць яго ў наступным разе.
Таксама і архіепіскапа Георгія Коніскага (Магілёўскага) - выдатнага беларускага царкоўнага дзеяча 19 стагоддзя.
 

 ...і Ўладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Якуба Коласа, Яўхіма Карскага (праца "Беларусы"), Уладзіміра Мулявіна (які на увесь саюз сьпяваў беларускае), Аркадзя Смоліча (аўтара "Геаграфіі Беларусі" ў пач. 20 ст.)...
 

 Ну вось ізноў усё пераліваецца ў "пералічыце як мага болей каго ведаеце"...
 

 П'ятнадцяти для 1 туру вистачить)
Голосування продовжується)
 

 Спадарства, галасуем ды й пішам за каго й чаму!)
 

 Браніслаў Тарашкевіч, быў бы другім выбарам калі б можна было складаць рэйтынгавае.
 

1 2