ГУСЯ СЮСЯ
ГУСЯ СЮСЯ
Як служыў я ў пана
Першае лета да лета -
Заслужыў я ў пана
Курачку за гэта.
А тая курка-чубатурка
Па садочку ходзіць ды й ходзіць
Куранятак водзіць ды й водзіць.
Як служыў я ў пана
Да й другое лета да лета -
Заслужыў я ў пана
Качачку за гэта.
А тая кача дробна скача,
А тая курка-чубатурка
Па садочку ходзіць ды й ходзіць
Куранятак водзіць ды й водзіць.
Як служыў я ў пана
Да й трэцяе лета да лета -
Заслужыў я ў пана
Гусачку за гэта.
А тая гуся сюся-сюся,
А тая кача дробна скача,
А тая курка-чубатурка
Па садочку ходзіць ды й ходзіць
Куранятак водзіць ды й водзіць.
Як служыў я ў пана
Да й чацвёртае лета да лета -
Заслужыў я ў пана
Індыка за гэта.
А той індык дык-дык, дык-дык,
А тая гуся сюся-сюся,
А тая кача дробна скача,
А тая курка-чубатурка
Па садочку ходзіць ды й ходзіць
Куранятак водзіць ды й водзіць.
Як служыў я ў пана
Да й пятае лета да лета -
Заслужыў я ў пана
Барана за гэта.
А той баран крутарогі -
Паламаў ён сабе ногі,
А той індык дык-дык, дык-дык,
А тая гуся сюся-сюся,
А тая кача дробна скача,
А тая курка-чубатурка
Па садочку ходзіць ды й ходзіць
Куранятак водзіць ды й водзіць.
Як служыў я ў пана
Да й шостае лета да лета -
Заслужыў я ў пана
Цялятка за гэта.
А тое цяля хвастом віля,
А той баран крутарогі -
Паламаў ён сабе ногі,
А той індык дык-дык, дык-дык,
А тая гуся сюся-сюся,
А тая кача дробна скача,
А тая курка-чубатурка
Па садочку ходзіць ды й ходзіць
Куранятак водзіць ды й водзіць.
Як служыў я ў пана
Да й сёмае лета да лета -
Заслужыў я ў пана
Дзяўчыну за гэта.
А тая дзеўка напілася,
Ўпала с печы,забілася,
А тое цяля хвастом віля,
А той баран крутарогі -
Паламаў ён сабе ногі,
А той індык дык-дык, дык-дык,
А тая гуся сюся-сюся,
А тая кача дробна скача,
А тая курка-чубатурка
Па садочку ходзіць ды й ходзіць
Куранятак водзіць ды й водзіць.
вось знайшоў у інэце пра нашую любімую гусю-сюсю))
выпраўляйце памылкі,калі знойдзіце)))
Супер! Цяпер бы яшчэ mp3:)
Аффтар жжот!!!
А Куліковіч, памятаю, здзіўляўся: адкуль мы яе ведаем і ведаем, что ён яе ведае)))
Так ён жа сам спяваў яе нам! Ну не ўсю канешне, толькі частку.
Ну дык я пра тое ж))
млііііна
якая доўгая
Паэма цэлая
Я ШТОСЬЦІ знайшла!!!
ага ён спяваў толькі фінальную частку...
гуся)))
цудоуна)
+100
Так, сапраўды выдатна. А можа аднесці ў "Роднае слова"?))))
можна) куліковіч напэўна здзівіцца)) а яшчэ яго можна шантажыраваць=))
так...гэта ўжо цікава))))
Не, голас не падобны... ці сказаць, што запісалі, калі той п'яны спяваў?
2 Андрей Vandrounik Филипчик
ЗАЛІК!!!!!!!
Ой, а я нават на твой юзэрпік залез!
ага. гэт я па цябе сумую=)=)
1