тарашкевiца: за i супраць???????

 

 10 памятак беларускага правапiсу. Частка 1


Да 30-х гадоў беларускi правапiс разьвiваўся паступова й натуральна. Стыхiйны адбор лепшых напiсаньняў iшоў да 1918 году, калi Бранiслаў Тарашкевiч упарадкаваў правапiс i граматыку. Сыстэма тарашкевiцы ўдакладнялася, пашыралася працаю iншых навукоўцаў (Язэп Лёсiк, Ян Станкевiч), супольнаю думкаю беларускiх мовазнаўцаў (Акадэмiчная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапiсу i азбукi, Менск, 1926).

У БССР правапiс i граматыка Тарашкевiча былi ў 1933 годзе скасаваныя ды замененыя — зьнянацку, гвалтам, пры вымушаным маўчаньнi навуковае грамады — на зрусыфiкаваныя. На тое была адпаведная пастанова «Совнаркома». У Заходняй Беларусi, на эмiграцыi ўвядзеньне наркомаўкi сустрэлi пратэстамi й надалей пiсалi паводле Тарашкевiча, паводле жывое мовы. Асобныя непасьлядоўнасьцi (правапiс й, ў; правапiс чужаземных словаў з дыфтонгамi) парадкаваў Антон Лёсiк, а на эмiграцыi —Ян Станкевiч, Валянтына Пашкевiч, iншыя.

Наркомаўка розьнiцца ад тарашкевiцы найперш адарванасьцяй ад жывое мовы й клясычнае традыцыi беларушчыны. Рэформа 1933 году жывасiлам увяла ў нашую мову неўласьцiвыя ёй граматычныя формы й нават вымаўленчыя правiлы. Зьмянiлi слоўны запас, касуючы самабытнае ды ўводзячы «объединяющее», зьмянiлася нават будова сказаў. Таму, каб вярнуцца да жывое тарашкевiцы, замала толькi пiсаць i вымаўляць па-тарашкевiчаўску, па-купалаваму. Але з чагось пачынаць трэба. Зручней — з правапiсу.



ДЗЕСЯЦЬ ПАМЯТАК — для тых, хто ўмее пiсаць наркомаўкай. Яны датычаць толькi правапiсу (не граматыкi, г.зн. зьмены словаў). Тарашкевiца прасьцейшая ад наркомаўкi, бо ў ёй нашмат менш выключэньняў, да яе амаль заўсёды стасуецца прынцып «як чуваць, гэтак пiшацца — i наадварот». Толькi бяда, што дзесяцiгодзьдзi панаваньня наркомаўкi прывучылi многiх вымаўляць беларускае слова няслушна: чэШСкi, нЕ буду (трэба: чэскi, ня буду — прасьцей i больш сьпеўна). Але праз тарашкевiцу ёсьць шанец вярнуць нашай мове спрадвечную мiлагучнасьць.*

1. Мяккi знак, як i належыць, пазначае мяккасьць: сьвята, абедзьве, празь мяне, цьвёрды, сьцьвердзiць у Фроньце ды ў Клiўленьдзе.

Пасьля С З Ц ДЗ Н Ь пiшацца перад мяккiмi зычнымi, апроч Г К Х.

(Нагадаю: мяккiя будуць тыя зычныя, за якiмi йдуць I Е Ё Ю Я Ь).



СЬвiснуў, але скiнуў; раСЬлi, але беларускi. ЗЬ Лёдзяю, але з Лукашом, з Кiрпатрыкам.

2. Разьдзяляльны мяккi знак пiшам пасьля С З Н Л перад Е Ё Ю Я, а таксама I, калi яно пад нацiскам: бязьядзерны, зьеду, пасьянс, маньяк, зь iмi цi бязь iх.

3. Доўгiя мяккiя гукi пiшам празь мяккi знак: калосьсе, палозьзе, судзьдзя. Ня тычыцца прыставак на Д: ад-дзел, ад-цемiць.

4. Зьбегi зычных пiшуцца як чуваць: чэх — чэСкi, Парыж —парыСкi, у Рызе — рыСкi. УзбэЦкая й КазаСкая

рэспублiкi. ГагауСкая праблема.

Увага: швэд-скi вымаўляем «швэцкi», але замест глухога Ц пiшам звонкае ДЗ: швэДЗкi, гараДЗкi, iрлянДЗкi.

Пiшам, як чуваць: еЖДЖу, пяШЧаны, пакаШЧык (варыянт А.Лёсіка і Я.Станкевіча). Я сьмяюся — ты сьмяесься.

Ня тычыцца прыставак i прыназоўнiкаў: сшытак, разжыўся, бяз Чорнага.

5. У I заўсёды скарачаюцца пасьля галосных, калi перад iмi няма знаку прыпынку й на iх ня падае нацiск: на Украiне, на ймя, Ганна йшла, ва ўнiвэрсытэце, я й кажу, на Йвана, Тайлянд, аўдыякасэта, Модраў з Чаўшэску. Увага: калёквIЮм, кансылIЮм.

6. Чужаземныя (заходня-эўрапейскiя) словы маюць Л мяккае, як i ў тых мовах, адкуль яны прыйшлi: лямант, акуляры, калёна, плян, клямка, плюралiзм, клюб, мэталь, дэталь.

Увага: у канцы слова можа быць Л цьвёрдае: генэрал.

У расейскай мове тут непасьлядоўнасьць: Финляндия —Голландия, люмпен — луза, бо словы йшлi праз кнiгу. На Беларусь жа заходнiя словы, найперш лацiнскiя й нямецкiя, траплялi праз жывы кантакт з носьбiтамi гэтых моваў, праз масавае вывучэньне тае ж лацiны ў сярэднявечнай школе.Телеграфировать


 

 Дык я не разумею: якога хрэна зараз у школах вучаць пiсаць i размауляць па-наркомаускi?Няужо нельга увесцi тарашкевiцкiя правiлы?

 

 Ні у якім разе! Я хачу думаць і размауляць на мове, якую з першага класа вучыла па школьным буквары, а не на апазіцыйны манер!!! На якой усе жыцце выкладалі мае бацькі - настаунікі беларускамоунай школы. А тарашкевіца для мяне - недзе поруч са значком "за свабоду", нямытымі пэтламі і берцамі, падобнымі на кірзачы...
 

 Тарашкевіца, як і лацінка, мае права на існаваньне..
 

 Тарашкевіца павінна ужывацца замест наркамаўкі...
 

 Цалкам згодзен з тым хто лiчыць Тарашкевiцу роднай мовай.
 

 Tarashkevica heta, kaneshne, fajna, ale haj by liudzi spachatku navuchylisia razmauliac' na move jakuju im vykladauc' u shkole. Ja byu u shoku, kali nekatoryja z maih adnagrupnikau prosta nie razumeli shmat iakia slovy, navat prostyia, kali ia kazau im shto niebudz' pa-bielarusku i adkazvali "Govori normal'no". Narmal'na heta jak?!
 

 да Alesya Okushok Mouses:
Такое катэгарычнае меркаваньне таму што ў Цябе асабіста Тарашкевіца атаясамліваецца з такімі не прымальнымі рэчамі? Шкада... Здаецца, гэта звычайныя стэрыатыпы... Давайце паспрабуем больш адэкватна паглядзець. Усе ж ведаем гісторыю. У нашым становішчы, безумоўна, трэба ўвогуле вывучаць і пашырпць выкарыстаньне роднай мовы. І прасьцей канешне тут карыстацца Наркамаўкай. Але цудоўна б ведаць Беларускую мову і граматыку ў яе першапачатковым дарэформеным варыянце...
У любым выпадку, галоўнае Беларуская мова, Жывая Мова!
 

1