Сходка Кулікляндцаў, верасень
Так! Кулікляндцы! Хто хоча і можа сустрэцца на гэтым тыдн?
ПРАПАНУЮ СУСТРЭЦЦА ЦІ ТО Ў СУБОТКУ(27-ГА ВЕРАСНЯ), ЦІ ТО Ў НЯДЗЕЛЮ(28-ГА ВЕРАСНЯ) А 18-АЙ ГАДЗІНЕ НА НУЛЯВЫМ КІЛАМЕТРЫ.
Там ужо вырашым куды пайсці.
Калі можаце, адпісывайцеся з указаннем дня. Вось мне больш падабаецца суботка
а мну нядзеля=)ды і ў суботу здолею мабыць...
Лепей у суботу.
У суботу я вучуся. На другую змену. Так што толькі пасля 18.00.
не здольны ні ў суботку,ні ў нядзельку=((( на гэтым тыдні я вольны толькі ў буднія дні,на жаль=((
мабыць у пятнічку?:[
не тое, каб гэта было добра, асабліва для мяне...Але ж... Хай будзе дадатковы дзень: ХТО МОЖА яшчэ і Ў ПЯТНІЧКУ?
Не, ну наогул я магу ў любы з гэтых дзён, хоць і ў пятніцу, але ў пятніцу я буду пасля начартальнай геаметрыі, злы і стомлены
Гэта Сцёпы прапанова, хай ён цябе і выводзе са стану "Злосці і стомы") Галоўнае, каб не кусаўся)
я ў пятнічку наўрад ці здолею...(
ну можаце сабрацца і ў суботку - я мабыць здолею пад'ехаць.але гэта яшчэ не вядома:[
увогуле нічога не ведаю пра свой вольны час%))
пятніца, дакладна
Я ўсё ж настойваю на субоце. Але калі вырашыце ўсё ж сабрацца ў пятніцу - патэлефануйце мне 6)
ну што ж вы такое прыдумалі! не магу я на гэтым тыдні зусім.....
эммм...ну што,збіраемся затра?))) мабыць недзе ўвечары,прыкладна ў 7-8?))
я магу на гадзінку якую) На жаль, універ шмат чаго ад нас, журналюг, патрабуе - часу не хапае, як аказалася...
Так! Добра.Давайце ў 19:00 НА РУЖАХ НА НЯМІЗЕ, га?
Хто можа, адпісвайцеся СЁННЯ-ЗАЎТРА дзесьці да 16 -17 заўтрашняга дня, тады ў гэты час будзе ўсё дакладна зразумела:зверымся і сустрэнемся)
У мяне пары скончваюцца ў 19.05, так што пад'еду праз якую гадзіну ці крыху раней. Але каб сустрэцца ўрэшце!!!
10%, што прыеду я...
Так. Андрэй, Крысцінка, Ероха, Сцёпка будуць дакладна. Верагодна, Тоня і Аля. Некаторыя спазняюцца.Я буду. Усё. Вырашана: ружы на Нямізе -дзесьці. 19:00
Чакаем!
1