русізмы
Вядома што часта, размаўляючы па Беларуску, мы даволі часта дапускаем русізмы. Гэтым абмеркаваньнем я не хачу нікога пакрыўдзіць ці яшчэ што, я проста хацеў бы вылучыць самыя частыя памылкі якія мы дапускае. Просьба пісаць па тэме, усё астатняе будзе выдаляцца.
1)"У гэты годзе": Здаецца што гэта сказана па Беларуску, але насамрэч трэба пісаць "СЁЛЕТА".
2)"У мінулым годзе": Тое ж самае, правільна пісаць "ЛЕТАСЬ".
Калі вы чытаеце пра леташні ўраджай, гэта не значыць што ён быў летам! Гэта значыць што ён быў летась.
3)"У агульным": трэба пісаць "УВОГУЛЕ".
4)"На самой справе": правільна "НАСАМРЭЧ".
5) "цудоўнейшы пісьменьнік", "буйнейшае места (горад)" і г.д. - насамрэч гэты калька з расейскай (іншая, як бы мовіць, белазар'аўская крайнасьць - "найцудоўны", "найбуйны").
Правільна "найцудоўнейшы", "найбуйнейшае".
6) "больш пяці тысячаў", "Міхась разумней Алены" - зноў калька з расейскай.
Правільна "больш за пяць тысячаў", "Міхась разумнейшы за Алену".
7) "з-за чагосьці" (указаньне прычыны)
Правільна - "праз штосьці" (напр. "ён ня здолеў прыдбаць квіток праз недахоп грошаў")
8) "кропка погляду" (= рас. "точка зрения")
Правільна - "пункт гледжаньня".
8) конт гледжаньня
ад сябе дадам
9)"Менск больш чым Віцебск" - правільна "Менск большы за Віцебск"
9)часам не "Менск большЫ за Віцебск"?
я не ведаю, проста пытаюся.
Аляксей
8) конт гледжаньня
Штосьці не сустракаў падобнага варыянту...
Вось некалькі спасылак на "пункт гледжаньня":
http://slounik.org/Poszuk.aspx?enc=4&t=1&z=%...
http://slounik.org/Poszuk.aspx?enc=22&t=1&z=...
Увогуле, слова "конт" ёсьць толькі ў слоўніку Байкова і Некрашэвіча і перакладаецца як "счёт".
http://slounik.org/Poszuk.aspx?enc=32&t=1&z=...
Міхась
9) Мне таксама падаецца, што слушней "большы".
Мінск, Гродна, Брэст, Талочын, Вілейка, Іванава, Беразіна і г.д. (ня блытаць з саветызмамі). А яшчэ... і Беларусь, але гэта ўжо гісторыя й палітыка.
У гістарычным кантэксьце "русізм" - гэта таксама калька, слушней казаць пра "маскалізмы".
Хай будзе"русізмы", каб адразу было зразумела пра што абмеркаваньне.
Так, згодны.
Хаця, як варыянт, можна ў дужках пазначыць іншую назву.
Міхась _‡_Pjarevarazjen_‡_ Ваукалак,
Илья Rulezz Борискевич
так ёсць, дзякуй паправіў!
8) і не "конт гледжаньня", і не "пункт гледжаньня" (абедзьве формы - калькі), а - "гледзішча": з майго гледзішча.
а вось што да 'кропкі', дык тут сапраўды часта ўжываюць як 'гандлёвыя кропкі', гэтак і 'населеныя кропкі' - памылкова! Трэба: 'пункт гандлю' і 'населены пункт'
7) "з-за чагосьці" (указаньне прычыны)
неабавязкова "праз штосьці", хаця гэта і правільна. Правільна таксама: 'дзеля чагосьці' (не прыйшоў дзеля хваробы), 'з прычыны' (спазьніўся з прычыны патопу)
тут жа вылазіць адрознасьць нашага 'дзеля' ад расейскага 'ради': 'дзеля' = 1. ради; 2. из-за.
Галіна.
Даволі цікавыя зьвесткі. Шчыра кажучы раней ня чуў пра "гледзішча", ды й пра "дзеля" ў значэньні ўказаньня прычыны таксама... Можа падкажыце, у каго зь беларускіх мовазнаўцаў можна прачытаць пра гэтае? (проста хочыцца ведаць, на каго потым спасылацца)
Не ведаю... BelAzar "Гледзішча" перавёў як "зрелище"...
Пра "дзеля" знайшоў у слоўніку Байкова-Некрашэвіча (http://slounik.org/Poszuk.aspx?enc=32&t=1&z=...), ды ў Тлумачальным слоўніку беларускіх прыназоўнікаў (1993), праўда тамака яно пазначанае як састарэлае (http://slounik.org/153308.html).
наконт 'гледзішча' гл.: Я.Станкевіч "Беларуска-расійскі слоўнік",
'дзеля' - Байкоў і Некрашэвіч.
'зрелище' - гэта па-беларуску 'відовішча'. Ганьба BelAzarу, там шмат што навыдумана і перакручана.
зразумела, што дзяржвыдавецтва "Народная асвета" не магло выдаць "неўнармаваныя" значэньні без пазнакі 'састарэлае', але не магло й не прывесьці гэтага значэньня, бо яно сустракаецца ў літаратуры
Дзень добры. Падкажыце каліласка: угнаенні ці ўдабрэнні (на апошнім варыянце настойвае карэктар, асабліва калі справа тычыцца неарганічных рэчываў). Яшчэ пытанне. Распавядаюўы пра адзін з Бабруйскх заводаў, часата прыходзіцца гаварыць пра "навозоразбрасыватель пр-такой то". Як назваць гэты цуд тэхнікі граматна. Есць яшчэ складанасці. Можна пытаць?
Пераклад рускіх устойлівых словазлучэнняў (фразеялагізмаў) на мову, так званае "калькаванне" лічу праблемай. У мяне есць слоўнік беларускіх фразеялагізмаў, але ен надта небагаты. Буду ўдзячная за ссылку на больш поўны варыянт (калі ен існуе наогул). Тэма вельмі цікавая, уласна для мяне карысная.
1 2