Што нам рабіць?

 

 Трэба думаць.
 

 Згодна з тым, што пытаньне вельмі складанае. Бльшая частка народу ўвогуле не ведае, што такое тарашкевіца. Я лічу, што і надалей трэба імкнуцца выдаваць беларускамоўныя вэрсіі сусьветнай літаратуры, каб людзі і надалей бачылі клсічны правапіс, тады ў іх на падсьвядомасьці будуць захоўвацца правілы напісаньня...і яны будуць ужо самі ўжываць тарашкевіцу. Яшчэ, як варыянт, правесьці якую-небудзь інфармацыйную кампанію з вытлумачэньнямі.
Але, зноў жа, як не сумна, піша і чытае ў нас па-беларуску невялікі адсотак людзей. І большасьць зь іх ужываюць менавіта тарашкевіцу.
 

 Што можна дадаць.Што можна зрабіць КАЛІ НАВАТ ТБМ супраць.Ссылка Янк Арленка на муры групы.Патрэбны кардыналяныя зьмены ў самім ТБМ,толькі тады мы можам разлічваць на посьпех.
 

 галасавала за Тарашкевіцу, бо мне падаецца найбольш блізкая да той, адметнай беларускай мовы.
але што рабіць са самасьвядомасьцю жыхароў нашых? шматлікія зь іх рускамоўныя.. шматлікія будуць супраць... трэ проста даць зразумець сэнс і неабходнасьць бел мовы.
 

 Скажыце мне, хто ведае тарашкевіцу? Па якіх падручніках вы яе вучылі? Падкажыце, калі ласка! ;-) Па самому Тарашкевічу, па Лёсіку, па Станкевічу, ці, мо, па Вячорку?
 

 Zmicier - ))))), рэспэкт!!!!
 

 Шкада, тут смайлаў няма...
>>Zmicier - ))))), рэспэкт!!!!
а то можна на гэта было б паставіць такога смайла: :-[
 

 Па якіх падручніках вы яе вучылі? Падкажыце, калі ласка!
____________________________________________________
Першае знаёмства было ў школе на занятках сьпеваў (ён жа хор)
Тады для мяне, канешне, адрозьненьняў ня было паміж правапісамі, т.ш. ня ведала ніводнага =))

карацей, Клясычны Правапіс, любую культуру мовы, усё, што знойдзеш,
а потым які-небудзь наркамаўскі дапаможнік. Адчуць розьніцу)
 

 я не лічу сябе ношчыкам сапраўднай літаратурнай беларускай мовы, але, як можна заўважыць, не размаўляю і на тарашкевіцы, бо проста не ведаю, як яе можна вывучыць і дзе знайсці. каб размаўляць правільна
 

 ношчыкам
можа носьбітам?
 

 Вось з-за таго, што такія як вы адасабляюць сябе ад свайго ж народу, нічога далей за размовы ў вас не ідзе ;)))
 

 торлькі што тут было на адзін камент болей
 

 #15Андрей Федоров
1 сак 2008 в 14:29

Гэта аб'ектыўная рэальнасьць. А хіба Вы не бычыце адрозненьняў між сабой і іншымі грамадзянамі? Ну прынамсі ў поглядзе на гісторыю, у каштоўнасьцях? Нават у поглядах на мову і яе сягоньняшні стан?
Редактировать
Удалить

так,вы маеце рацыю,але ад гэтых словаў не далёка да шавінізму
 

 Тарашкевіца. А праз некаторы час пераход на лацінку.
 

 Ржунімагу)))
>>Тарашкевіца. А праз некаторы час пераход на лацінку.
Гэта тое ж самае, што і: "не, яно не вялікае, яно - зялёнае")))
 

 Я тут часта сустрэла пытаньне: "А што такое тарашкевіца?" Захацелася крыху дапамагчы, таму разьмяшчаю артыкул з Нашай Нівы 1991 года. Дарэчы, Вінцука Вячоркі. =)

Пішам тарашкевіцаю
10 памятак беларускага правапісу
На просьбу нашых чытачоў мы перадрукоўваем зь першага нумару адноўленае «НН» артыкул Вінцука Вячоркі пра асноўныя прынцыпы клясычнага беларускага правапісу.
Да 30-х гадоў беларускі правапіс разьвіваўся паступова й натуральна. Стыхійны адбор лепшых напісаньняў ішоў да 1918 году, калі Браніслаў Тарашкевіч упарадкаваў правапіс і граматыку. Сыстэма тарашкевіцы ўдакладнялася, пашыралася працаю іншых навукоўцаў (Язэп Лёсік, Ян Станкевіч), супольнаю думкаю беларускіх мовазнаўцаў (Акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі, Менск, 1926).
У БССР правапіс і граматыка Тарашкевіча былі ў 1933 годзе скасаваныя ды замененыя — зьнянацку, гвалтам, пры вымушаным маўчаньні навуковае грамады — на зрусыфікаваныя. На тое была адпаведная пастанова «Совнаркома». У Заходняй Беларусі, на эміграцыі ўвядзеньне наркомаўкі сустрэлі пратэстамі й надалей пісалі паводле Тарашкевіча, паводле жывое мовы. Асобныя непасьлядоўнасьці (правапіс й, ў; правапіс чужаземных словаў з дыфтонгамі) парадкаваў Антон Лёсік, а на эміграцыі —Ян Станкевіч, Валянтына Пашкевіч, іншыя.
Наркомаўка розьніцца ад тарашкевіцы найперш адарванасьцяй ад жывое мовы й клясычнае традыцыі беларушчыны. Рэформа 1933 году жывасілам увяла ў нашую мову неўласьцівыя ёй граматычныя формы й нават вымаўленчыя правілы. Зьмянілі слоўны запас, касуючы самабытнае ды ўводзячы «объединяющее», зьмянілася нават будова сказаў. Таму, каб вярнуцца да жывое тарашкевіцы, замала толькі пісаць і вымаўляць па-тарашкевічаўску, па-купалаваму. Але з чагось пачынаць трэба. Зручней — з правапісу.

ДЗЕСЯЦЬ ПАМЯТАК — для тых, хто ўмее пісаць наркомаўкай. Яны датычаць толькі правапісу (не граматыкі, г.зн. зьмены словаў). Тарашкевіца прасьцейшая ад наркомаўкі, бо ў ёй нашмат менш выключэньняў, да яе амаль заўсёды стасуецца прынцып «як чуваць, гэтак пішацца — і наадварот». Толькі бяда, што дзесяцігодзьдзі панаваньня наркомаўкі прывучылі многіх вымаўляць беларускае слова няслушна: чэШСкі, нЕ буду (трэба: чэскі, ня буду — прасьцей і больш сьпеўна). Але праз тарашкевіцу ёсьць шанец вярнуць нашай мове спрадвечную мілагучнасьць.
1. Мяккі знак, як і належыць, пазначае мяккасьць: сьвята, абедзьве, празь мяне, цьвёрды, сьцьвердзіць у Фроньце ды ў Кліўленьдзе.
Пасьля С З Ц ДЗ Н Ь пішацца перад мяккімі зычнымі, апроч Г К Х.
(Нагадаю: мяккія будуць тыя зычныя, за якімі йдуць І Е Ё Ю Я Ь).
СЬвіснуў, але скінуў; раСЬлі, але беларускі. ЗЬ Лёдзяю, але з Лукашом, з Кірпатрыкам.
2. Разьдзяляльны мяккі знак пішам пасьля С З Н Л перад Е Ё Ю Я, а таксама І, калі яно пад націскам: бязьядзерны, зьеду, пасьянс, маньяк, зь імі ці бязь іх.
3. Доўгія мяккія гукі пішам празь мяккі знак: калосьсе, палозьзе, судзьдзя. Ня тычыцца прыставак на Д: ад-дзел, ад-цеміць.
4. Зьбегі зычных пішуцца як чуваць: чэх — чэСкі, Парыж —парыСкі, у Рызе — рыСкі. УзбэЦкая й КазаСкая рэспублікі. ГагауСкая праблема.
Увага: швэдскі вымаўляем «швэцкі», але замест глухога Ц пішам звонкае ДЗ: швэДЗкі, гараДЗкі, ірлянДЗкі.
Пішам, як чуваць: еЖДЖу, пяШЧаны, пакаШЧык (варыянт А.Лёсіка і Я.Станкевіча). Я сьмяюся — ты сьмяесься.
Ня тычыцца прыставак і прыназоўнікаў: сшытак, разжыўся, бяз Чорнага.
5. У І заўсёды скарачаюцца пасьля галосных, калі перад імі няма знаку прыпынку й на іх ня падае націск: на Украіне, на ймя, Ганна йшла, ва ўнівэрсытэце, я й кажу, на Йвана, Тайлянд, аўдыякасэта, Модраў з Чаўшэску. Увага: калёквІЮм, кансылІЮм.
 

 6. Чужаземныя (заходня-эўрапейскія) словы маюць Л мяккае, як і ў тых мовах, адкуль яны прыйшлі: лямант, акуляры, калёна, плян, клямка, плюралізм, клюб, мэталь, дэталь.
Увага: у канцы слова можа быць Л цьвёрдае: генэрал.
У расейскай мове тут непасьлядоўнасьць: Финляндия —Голландия, люмпен — луза, бо словы йшлі праз кнігу. На Беларусь жа заходнія словы, найперш лацінскія й нямецкія, траплялі праз жывы кантакт з носьбітамі гэтых моваў, праз масавае вывучэньне тае ж лаціны ў сярэднявечнай школе.
7. З гэтае ж прычыны ў чужаземных (заходня-эўрапейскіх) словах пасьля зычных, акрамя Л і К, пішам Э: пэрыяд, мэтар, сэрвіс, праспэкт, газэта. Але: анкета.
Увага: пасьля Г і Х можа пісацца Е: хЕўра й хЭўра, гЕнэрал і гЭнэрал.
У чужаземных словах пасьля З С Д Т пішацца й вымаўляецца Ы: сынонім, дыктар, максымум, Бразылія.
Увага: -зія, -сія, -зійны, -сійны пішацца праз І: калізія, камісійны, сэсія.
Варта зацеміць таксама: нактурн, мініятура, Эўропа, эўрапейскі, нэўтральны.
8. Вымаўляецца й пішацца -ТАР, -ДАР у словах: тэатар, мэтар, літар, кадар, монстар і падобных. Але: 36 кадраў.
Варта зацеміць: нэрва, інтэрвію.
9. Пасьля У вымаўляецца й пішацца В перад А: у вадзін вагон, у варанжавым сьвятле, у Вангельшчыне.
10. Е пераходзіць у Я ў першым складзе перад націскам у НЕ й БЕЗ, нават калі яны пішуцца асобна: бяз волі, ня прыйдзеш, але: без ахвоты, не вызначальны. Тарашкевіца мае пэўныя іншыя правілы арфаграфіі, напрыклад, досыць складанае правіла пераходу Е ў Я (цяперашняе афіцыйнае — зручнейшае), дэталі пададзеных тут правілаў. Мы ж падалі найважнейшае, дастатковае для таго, каб пісаць тарашкевіцаю.
Вінцук Вячорка
«Наша Ніва», 1,1991

 

 Dzmitry Panasiuk
2 мар 2008 в 17:23
"Вось з-за таго..."
Па-беларуску ня правільна будзе форма "з-за таго". Правільна "праз тое".
Наркомаўка, таварыш. І тарашкевіца. А ў Вас трасянка...
 

 [offtop]
))) ну вы, шаноўны, ужо далі маху! калі чалавек робіць памылку, няхай саб е і звязаную з рускай мовай, ужо адразу называць тое трасянкаю?
цікава, калі я па-руску скажу, напрыклад, тортЫ, дык гэта таксама трасянка???
 

 так дайце спасылку на сапраўдную тарашкевіцу....
 

1 2