Нечаканы рэспект з боку кіраўніцтва рэгіена...

 

 Шаноўнае спадарства.... Нечаканы сурпрыз атрымала толькі што ў выглядзе факсу. Кірауніцтва рэгіена загадвае даслаць свае прапановы "у комплекс мер аблвыканкама па прапагандзе беларускай мовы на 2009-2011 гады.". Па тэлефоне дадалі, што прапаноўваць можна ўсе. Я канешне, у казкі не веру, але... Адны шматкроп"я. Калі адкінуць сцеб і прапанаваць што небудзь дзейснае? Падзяліцеся думкамі, каліласка. На маю думку, такія "лісты шчасця" атрымалі і іншыя абласныя смі."Куй жалезны пакуль гарачы"?
 

 Насамрэч усё даволі лягічна (прынамсі з майго гледзішча), хаця вядома - вельмі прыемна.

Адносна парадаў:
1) Зьніжкі на беларускамоўную рэкляму (ня толькі ў мэдыях).
2) Зьніжкі пры вонкавым беларускамоўным афармленьні крамаў, кавярань, аптэкаў, цырульняў і г.д.
3) Сацыяльная рэкляма беларускамоўных дзіцячых групаў у садках, ды клясаў у школах.

Увогуле, наколькі мне вядома, мясцовая філія ТБМ (http://mahilou.org/) мае багаты досьвед супрацоўніцтва з Магілёўскімі ўладамі.
 

 не дарэмна зьезд беларусаў сьвету быў. прыемная навіна.

Ільля мае рацыю, ёсьць сэнс зьвярнуцца ў ТБМ. І мы трохі падумаем
 

 абавязкова трэба бел. мова на тэлебачаннi!
прычым паказваць на ёй i фiльмы, мульцiкi!!
паказваць прагрэсiуную бел. моладзь, якая размауляе на бел. мове
на радзiва тое ж)
калi бел. мова будзе гучаць ад усюль, тады усе аутаматычна пачнуць гаварыць на ёй
 

 Зрабіць больш часу на тэлебачаньні на беларускай мове, вынік не заставіць сябе доўга чакаць.
Ды перагледзіць падаткаабкладаньне да "беларускамоўных" прадпрыемств, але ж падчас крызісу, калі патрэбны грошы гэта хутчэй за ўсё не будуць разглядаць
 

 Нажаль кепска адукаваны, каб прапанаваць пэўныя механізмы беларусізацыі праз тэлебачаньне й СМІ. Сапраўды, ня кепска было б перакласьці рэкляму (яна й так нікога не цешыць, а з беларускай мовай гэта будзе карысна, плённа й зь меншымі затратамі й высілкамі).

Даць магчымасьць моладзі, якая атрымлівае беларускамоўную адукацыю (філёлагі, гісторыкі, настаўнікі) зьвяртацца з сваімі прапановамі на конт хібаў моўнае палітыкі.

Але безумоўна, трэба зьвярнуцца да філіі ТБМ у Магілёве.
 

 Падалі сення свае прапановы. Напісалі шмат. Можа што і прымуць:

Этыкеткі на двух мовах на ўсіх таварах айчынных вытворцаў

Усе аб’явы ў грамадскіх месцах на беларускай мове

Правядзенне ўсіх масавых мерапрыемстваў на беларускай мове

Перавод усіх дзяржаўных друкаваных выданняў на двумоў’е

Прадастаўленне льгот для заказчыкаў рэкламы на беларускай мове

Стварэнне вышэйшай навучальнай установы з беларускай мовай выкладання

Стварэнне телевізійнай маладзёжнай музычна-забаўляльнай праграмы на беларускай мове

Увядзенне беларускамоўнай рубрыкі “Буквар” (1 раз на тыдзень у займальнай форме будуць падавацца асаблівасці беларускай лексікі) ў праграму “Утренний канал» (ТК “ЛАД”)

Увядзенне ў праграмму “Новости-регион» (ТК “Першы”) рэпартажаў на беларускай мове у выпадку, калі інтэрв’юіруемы размаўляе на беларускай мовею

Адзін дзень у тыдзень апавесціць Днём беларускай мовы. У гэты дзень будзе прапанавана ва ўсіх арганізацыях розных форм маёмасці, навучальных установах, гандлёвых пунктах, арганізацыях сферы паслуг насельіцтву, грамадскага транспарту і іншых – размаўляць па-беларуску. (Падобны вопыт ужо укаранёны ў Брэсцкай вобласці)

Распрацаваць маляўнічыя бігборды і плакаты, і размясціць іх па Магілеву і вобласці. Падрыхтаваць і запусціць у эфір сацыяльныя ролікі на рэгіянальным тэлебачанні і радыёвяшчанні на тэму папулярызацыі роднай мовы.

У навучальных установах рэгіёна правесці конкурсы сачыненняў на тэмы “Роднай мовай ганаруся”, “Ад Літвы да Беларусі – годны шлях Дзядоў маіх!”, “Мова – душа народа” і іншыя. Удзельнікаў варта заахвоціць каштоўнымі прызамі.

Для прадпрымальнікаў прапанаваць шэраг ільгот пры падаткаабкладанні, калі прыватнае прадпрыемства будзе называцца па-беларуску і ладзіць абслугоўванне грамадзян таксама па-беларуску.

Конкурс малых грантаў у арганізацыях і прадпрыемствах рэгіёна на лепшую ідэю і рэалізацыю праекта па прасоўванні беларускай традыцыйнай культуры ў шырокія колы насельніцтва.

Сумесна з рыцарскімі клубамі і клубамі гістарычнай рэканструкцыі Магілёва ў навучальных установах праводзіць акцыі па папулярызацыі гераічнага мінулага Беларусі.

Заахвоціць магілёўскіх майстроў дуды (беларуская валынка) для ўдзелу ў майстар-класах, святочных імпрэзах і мерапрыемствах.

Унесці праванову для разгляду на вышэйшым узроўні, каб выплачваць надбаўку да акладу службовым асобам, якія ў дасканаласці валодаюць беларускай мовай і могуць выконваць свае службовыя абавязкі, выкарыстоўваючы яе. Для прэтэндэнтаў на даплату ўвесці спецыяльны экспрэскурс навучання і экзамен.

Для абітурыентаў, якія будуць здаваць уступныя іспыты на беларускай мове, зрабіць ільготны “прахадны бал”.

Фінансаваць тэматычныя тэле- радыёперадачы пра родную мову, культуру, гісторыю.

Увесці ільготы па падаткаабкладанні турфірмам, якія распрацоўваюць краязнаўчыя маршруты і да т.п.
 

 Anna Lappo, дзякуй вам найвялікшы
 

 Сапраўды.
Ганна, вялікі дзякуй!
Калі будуць нейкія зрухі - абавязкова інфармуйце.
 

1