Мне дапамажы: на пытанні адкажы!

 

 Шаноўныя, грамадзяне Кулікляндыі! У мяне ёсць да вас вялікая просьба! У мяне праз пэўную колькасць дзён будзе экзамен па журналістыцы. Для падрыхтоўкі некаторых білетаў трэба мець добрую фантазію. Калі б я мела сваё ўласнае выданне... Газету, журнал... Дарэчы, што вам больш падабаецца? Раскажыце , калі ласка, якое б выданне для моладзі вам было даспадобы? Якое б было патрэбна, якая інфармацыя? Тэмы, рубрыкі, знешні выгляд? Вось яшчэ некалькі пытанняў, даруйце, што на рускай мове, бо не сама пісала:
1. Ради чего я покупаю газету/журнал? (Или, наоборот, почему я НЕ покупаю газету/журнал?)
2. Чего я ожидаю от нового номера? Что я хочу и жду там увидеть?
3. Чего я бы не хотел видеть в газете вообще?
4. Что в газете, на ваш взгляд, является ненужным и вредным?
5. Что в газете является особенно интересным или полезным?
6. Каким материалам следует уделять больше внимания, выделять больше объема?
7. Какие материалы следует урезать в частоте публикации/объеме?
8. Какой раздел/рубрику вы читаете в первую очередь?
9. Какие материалы вы не читаете почти никогда?
10. Любые пожелания в адрес редакции в вольной форме.

ПАДТРЫМАЙЦЕ САЦАПЫТВАННЕ!!!! КАЛІ ЛАСКА))))))))))))

 

 Цікавае і даволі складанае пытанне, таму, пэўна, і рэакцыя марудная))). Складана сказаць нешта канкрэтнае, таму што зараз праўда моладзь вельмі розная... Такі журнал/газета павінен нейкім чынам адказваць запатрабаванням рэзных. Галоўнае, каб інфармацыя была сапраўды цікавая і не заезджаная, ад якой ужо ванітуе: магчыма пэўныя неардынарныя факты і звесткі.Магчыма звесткі прарозныя накірункі ў музыцы і мастацтве наогул, таму што большасць сёння слухаюць і глядзяць, чычаюць толькі тое, што ё, нават не ведаючы пра існаванне нечага новага. Над астатнім трэба яшчэ падумаць )))
 

 ну я ўвогуле амаль што не чытаю газетак\журналаў.таму мне цяжка пра гэта казаць.на маю думку трэ зацікавіць як мага большае кола чытачоў,таму звесткі павінны быць актуальнымі і адпавядаць густу як мага большай колькасці людзей))) напрыклад мне было б цікава пачытаць розныя рэцэнзіі на новыя фільмы\пастаноўкі\альбомы муз гуртоў і г.д. =))
ну неяк так)) спадзяюся чым-небудзь дапамог))
 

 Я таксама часопісаў не чытаю. Раней выпісваў "каламбур", але калі тое было...Я паспрабую распавесці пра яго, але не ведаю, ці дапаможа табе гэта.

Не памятаю, чаму я пачаў яго выпісваць. Мабыць, дзеля таго, каб не шукаць у кіёсках. У новым нумары хацелася пабачыць што-небудзь цікавае: новыя конкурсы, анекдоты ці тыя ж самыя крыжаванкі. Мяне заўсёды ятрыла рэклама кшталту "подпишись на каламбур, будешь мальчик-балагур". Яна сустракалася даволі часта, і ад яе, на маю думку, варта было пазбавіцца.
У першую чаргу чытаў страшылкі. Амаль ніколі не чытаў матэрыялы для дзяўчынак.
Было таксама вельмі цікава чытаць пра жывёл, людзей, замежныя краіны...увогуле пра сусвет. Але з цягам часу часопіс стаў больш друкаваць пра машыны і кампутарныя гульні, прычым часта інфармацыя была аднатыпнай. Таму я ўвогуле перастаў набываць часопіс.
Да рэдакцыі ў мяне было пажаданне, каб часопіс выходзіў не так рэдка. Мабыць, маё пажаданне было не адзіным, бо потым часопіс пачалі выпускаць у два разы часцей.
Вось, здаецца, і ўсё, што я памятаю.
 

 1. Дзеля інфармацыі
2. Глючнае пытанне
3. Сумленна? Фотак прэзідэнта:)
4. Гл. пытанне 3
5. Артыкулы пра музыку
6. гл. пытанне 5
7. Палітычныя
8. Усё, звязанае з музыкай
9. Палітычныя
10. Хай жывуць беларускамоўныя апалітычныя газеты!
 

 Ну я не чытаю нічога такого….але зара паспрабую.
Газету адназначна, калі гэта будзе інфармацыйнае выданне – грошай у нашай краіне няма на якасныя часопісы, а калі надрукуюць, то кошты там такія будуць, што наўрад ці хто набудзе…тым больш, што грошай на рэкламу заўсёды ў краіне бракуе…
Знешні выгляд? Ну як камсамолка - каляровенька, са здымачкамі, карыкатуры…*з яе здаецца трэ браць прыклад
1. ну…калі зусім няма чаго рабіць. Калі ў цягніку еду)
2. хв
3. пра палітыку кшталту За Бяларуссь! І пра БРСМ
4. калі рэклама на цэлыя старонкі. Не я разумею, сродкі патрэбныя, але ж можна гэта рабіць болш сціпла – я жж не рэкламны праспект купляю, а газету)
5. мастацтва, кіно, музыка, афішы…навіны – але такія, каб былі інтэрвью з рознымі людзьмі, якія б пасля пакідалі свае каментары на падзею…якія-неб цікавыя фотаздымкі…прышпільныя шыльды *ггы, блізка мне блізка)) я вось да прыкладу толькі з Полацака, дык там ў Віцебск вобласці ё вёска Гомель. Ну і ўяўляй. Сплю я ў маршрутцы, прачынаюся і бачу – Гомель О_о О_О хвігасабе! Я ж ў полацак еду….апынулася, прста вёсачка))
6. гл. Нумар 5
7. пра тое. Як брсм дапамагаў бабулькам. І колькі намалацілі. І як прэзідэнт наведваў бальнічкі…
8. гараскоп на наст тыдзень *але гэта не паказальнік=)))
9. пр тое, як нам добра жыць
10. зрабіце файную газетку, а я вывучуся на выдавецкай справе і буду ў вас працаваць))))

 

 о!!! я проста малайчынка=)))
 

 Тры дні хадзіла і думала, ды нешта не асабліва каб надумала:
Таксама лічу, што газета лепшая за часопіс - не люблю гэтыя ружовенькія пахучыя старонкі. Сур'ёзнасці хочацца, а не гламуру.
1. амаль не купляю, бо ў большасці вымушана не чытаць тое, што напісалі: не цікавіць
4. разжаваныя да нельга, а таксама вельмі пафасныя матэрыялы. Лепей болей фактаў, а вынікі чытач і сам у стане зрабіць.
5-6. наколькі магчыма, аб'ектыўныя з'явы з жыцця іншых дзяржаў. Палітыка туды ж, але не выключна наша і Венесуэлы.
чыста жаночае: люблю пра розныя карысныя практыкаванні (спартыўныя) і г.д. - усякія малыя хітрасці, але не тое, як шмат вітамінаў у цыбулі і як дрэнна курыць.
пра новыя фільмы, пастаноўкі і кнігі. А то выпытваеш у людзей: што там зараз свет павальна чытае?
яшчэ люблю лісты чытачоў чытаць. Хоць крыху дакранаешся да свету іншых людзей. І адчуванне дыялогу...
7,9. матэрыялы пра ўнутраную палітыку, сад-агарод :)) (гэта/ праўда, звычайна не ў моладзевых выданнях)
люблю анекдоты, а не люблю крыжаванкі. Прымітыўная мая будова...

хаатычна неяк атрымалася. Поспехаў, Алеся!
 

 Усім вялікі дякуй! ВЕЛЬМІ ДОБРА)))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))
 

 ну ты яшчэ звяртайся калі што=))))
 

1